viasna on patreon

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя Аўдыё

2018 2018-11-13T12:46:57+0300 2019-06-12T10:41:27+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/spring.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 21:05 (паўтор у суботу ў 8:05) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” - праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека ў Беларусі.

Анонс выпуска:

“Хроніка”: Сябру Праваабарончага цэнтру Вясна з  Магілева Алесю Буракову пагражаюць крымінальнай справай за працу ад імя незарэгістраванай аргаанізацыі; Фігурантам “справы БелТА” выстаўлены абвінавачванні; Гомельскага журналіста-фрылансера Кастуся Жукоўскага зноў асудзілі на 30 б.в. за незаконны выраб інфармацыйнай прадукцыі СМІ.

Падзея”: Дзявятага лістапада Мінскі гарадскі суд пакінуў у сіле рашэнне раённага суда па справе прафсаюзных лідэраў Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка, а іх апеляцыйную скаргу без задавальнення. Такім чынам абвінаваўчы прысуд па артыкуле  аб ухіленні ад выплаты падаткаў у буйным памеры пакінуты ў сіле. Фядыніч і Комлік мусяць адбыць чатыры гады хатняй хіміі з забаронай займаць кіруючыя пасады тэрмінам на 5 гадоў. Фігуранты справы, а таксама тыя, хто прыйшоў іх падтрымаць, распавялі пра свае ўражанні ад працэса і ўвогуле ад справы. Таксама рашэнне гарадскога суда каментуе праваабаронца Валянцін Стэфановіч.

“Асоба”: Жыхарка Смаргоні Наталля Змітровіч, сына якой напачатку года пры затрыманні збілі супрацоўнікі міліцыі. Прымяненні сілы і катаванні не былі нічым абгрунтаваныя. Жанчына вырашыла дамагацца справядлівасці і ўжо амаль год судзіцца ды піша скаргі ў розныя інстанцыі. Яе сыну Барысу  ўдалося даказаць у судзе сваю невінаватасць па адміністрацыйных артыкулах, па якіх яго абвінавачвалі. Аднак Наталля Змітровіч настроена пакараць саміх міліцыянтаў за гвалтоўныя дзеянн ў дачыненні да яе сына.

У музычных паўзах – кампазіцыі ў выкананні гурта Stary Olsa.

https://spring96.org./wp-content/uploads/2014/07/2018-11-13_Nasta_VIASNA_AN.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства