viasna on patreon

#БезПраваНаРасправу: затрыманых скавалі ў адзін ланцуг кайданкамі

2018 2018-11-14T09:22:18+0300 2018-11-14T10:01:27+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/lancug-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праваабарончы цэнтр "Вясна" прадстаўляе новую гісторыю ў межах мультымедыйнага праекта #БезПраваНаРасправу, прысвечанага выяўленню выпадкаў катаванняў і іншых жорсткіх, бесчалавечных ці прыніжаючых годнасць відаў абыходжання і пакарання з боку органаў улады і іншых дзяржаўных структур.

Актывісты «Моладзі БНФ» 16 кастрычніка 2018 года каля будынка Генеральнага штаба Узброеных сіл Беларусі правялі мірную акцыю пратэсту - пікет супраць дзедаўшчыны ў войску ў рамках новай грамадскай кампаніі "Квіток на той свет". Пікет доўжыўся літаральна некалькі хвілін і быў спынены супрацоўнікамі АМАПа. Удзельнікаў пікету Дзяніса Мандзіка, Ганну Смілевіч (Пахолка) і Арсенія Дзядка затрымалі і адвезлі на аўтамабілі з танаваным шклом ў РУУС Цэнтральнага раёну, дзе склалі пратаколы правапарушэння.

Пры канваіраванні ў цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў, а затым і ў суд затрыманых актывістаў кайданкамі змацавалі паміж сабой у ланцуг і ў такім выглядзе выводзілі з машыны ў будынак суда, парушаючы тым самым дзеючае заканадаўства.

Дык што ж адбываецца з затрыманымі, калі яны хаваюцца за цёмным шклом аўтобусаў без апазнавальных знакаў?

Гісторыю глядзім тут.

Калі вы ці вашы блізкія патрапілі ў сітуацыі, у якіх супрацоўнікі органаў МУС дзейнічалі з перавышэннем сваіх паўнамоцтваў, паведамляйце пра такія выпадкі ў Праваабарончы цэнтр "Вясна" па тэлефоне: +375 29 8413981 або па пошце: viasna@spring96.org

Інфармацыя ў сацыяльных сетках па хэш-тэгу: #БезПраваНаРасправу

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства