viasna on patreon

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя Аўдыё

2018 2018-11-20T11:18:21+0300 2019-06-12T10:41:12+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/spring.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 21:05 (паўтор у суботу ў 8:05) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” - праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека ў Беларусі.

Анонс выпуска:

Каментар”: Амаль год таму ў Беларусі пачалі набіраць абароты два экалагічныя канфлікты. У Брэсце і Светлагорску мясцовае насельніцтва пачало актыўна выступаць супраць акумулятарнага завода і завода беленай цэлюлозы адпаведна. У чарговым выпуску радыёпраграмы “Вясна” - гутарка  з праваабаронцай са Светлагорска Аленай Маслюковай. Яна распавяде пра тое, як распачынаўся канфлікт у яе горадзе, пра бягучую сітуацыю вакол завода беленай цэлюлозы і пра судовыя працэсы, дзе праваабаронца адстойвае права гараджан на мірныя сходы.

Каментар эксперта”: Восьмага і дзевятага кастрычніка беларуская афіцыйная дэлегацыя прадставіла ў ААН першую за 20 гадоў справаздачу па выкананні краінай Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах. Прадстаўнікі праваабарончых арганізацый, у сваю чаргу, прадставілі альтэрнатыўную справаздачу аб выкананні Беларуссю сваіх абавязальніцтваў у галіне правоў чалавека. На паставе гэтай справазадчы Камітэт па правах чалавека ААН вынес ракамендацыі беларускаму ўраду. Праваабаронцы Валянцін Стэфановіч з “Вясны” і Дзмітрый Чарных з Беларускага Хельсінкскага камітэта распавядаюць пра прынятыя рэкамендацыі.

 “Асоба”: Жыхар Мінска Мікалай Радзівілаў. Два з паловай гады тау,  калі знаходзіўся ў вёсцыі ў маці пад Талачыным, Мікалай стаў ахвярай міліцэйскага гвалту. Супрацоўнікі міліцыі, якія прыехалі на вызаў пасля бытавога канфлікту, затрымалі Мікаля і моцна збілі. Вынікам сталі пераломы рэбраў. Аднак следчыя адмаўляюцца ўзбуджаць крымінальную справу.

https://spring96.org./wp-content/uploads/2014/06/2018-11-20_Nasta_VIASNA_AN.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства