viasna on patreon

"Справа Белта": крымінальны пераслед Быкоўскага і Кулецкага спынены, Золатавай прад'яўлена абвінавачанне Дапоўнена

2018 2018-11-22T16:51:40+0300 2018-11-22T20:11:49+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/bykouski-pauliuk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Палітычны аглядальнік і медыяэксперт Паўлюк Быкоўскі. Фота Радыё Свабода.

Палітычны аглядальнік і медыяэксперт Паўлюк Быкоўскі. Фота Радыё Свабода.

Крымінальная справа за несанкцыянаваны доступ да камп'ютарнай інфармацыі супраць журналіста Паўлюка Быкоўскага перакваліфікавана ў адміністрацыйную. Пра гэта сам Быкоўскі паведаміў БАЖ.

Таксама крымінальны пераслед спынены супраць галоўнага рэдактара партала realt.by Уладзіслава Кулецкага.

Справа супраць журналістаў перакваліфікаваная паводле арт. 252 КПК "у сувязі з прымяненнем мер адміністрацыйнага ўздзеяння".

Пазней TUT.BY паведаміў, што 22 лістапада галоўнай рэдактарцы TUT.BY Марыне Золатавай прад'яўлена абвінавачанне, але па іншым крымінальным артыкуле: ч. 2 арт. 425 Крымінальнага кодэкса (бяздзеянне службовай асобы), якая ў санкцыі прадугледжвае пазбаўленне волі да пяці гадоў.

Паводле Крымінальнага кодэксу, "бяздзейнасць службовай асобы" азначае "наўмыснае насуперак інтарэсам службы невыкананне службовай асобай з карыслівай ці іншай асабістай зацікаўленасці дзеянняў, якiя яна павiнна была i магла ажыццявiць з прычыны ўскладзеных на яе службовых абавязкаў, спалучанае з патураннем злачынству або пацягнула невыкананне паказчыкаў, дасягненне якiх з'яўлялася ўмовай аказання дзяржаўнай падтрымкі, альбо прычыненне шкоды ў буйным памеры або істотнай шкоды правам і законным інтарэсаў грамадзянаў альбо дзяржаўным або грамадскім інтарэсам".

Раней яна, як і іншыя фігуранты "справы БелТА", была падазронай па ч. 2 арт. 349 КК (Несанкцыянаваны доступ да кампутарнай інфармацыі). Крымінальны пераслед па гэтым артыкуле ў дачыненні да Марыны Золатавай спынены "ў сувязі з нездзяйсненнем злачынства".


Нагадаем, 7-9 жніўня ў рэдакцыях TUT.BY, інфармагенцтва БелаПАН, іншых СМІ, а таксама ў кватэрах журналістаў прайшлі вобшукі.

Былі затрыманыя галоўны рэдактар TUT.BY Марына Золатава, рэдактары партала Ганна Калтыгіна, Галіна Уласік і Ганна Ярмачонак, галоўны рэдактар БелаПАН Ірына Леўшына і міжнародны аглядальнік БелаПАН Таццяна Каравянкова, уласны карэспандэнт Deutsche Welle Паўлюк Быкоўскі, рэдактар сайта газеты “Белорусы и рынок” Аляксей Жукаў.

Усе яны правялі некалькі сутак у ізалятары часовага ўтрымання. Пасля вызвалення большасці падазраваных быў забаронены выезд з краіны.

Следчы камітэт абвінавачвае журналістаў у тым, што яны ажыццяўлялі несанкцыянаваны доступ да камп’ютарнай інфармацыі дзяржаўнага інфармагенцтва БелТА. Незалежныя аналітыкі перакананыя: “справа БелТА” — спроба ўладаў запалохаць і ўзяць пад кантроль галоўныя недзяржаўныя інтэрнэт-медыя. Журналістам пагражаюць штрафы і нават турэмныя тэрміны.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства