viasna on patreon

#БезПраваНаРасправу: "Калі ты не падпішаш прызнанне, магчыма, твая дачка памрэ"

2018 2018-11-28T11:29:02+0300 2019-02-07T13:00:54+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/story_4_prev.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алена П.

Алена П.

Праваабарончы цэнтр "Вясна" прадстаўляе чарговую гісторыю ў межах мультымедыйнага праекта #БезПраваНаРасправу, прысвечанага выяўленню выпадкаў катаванняў і іншых жорсткіх, бесчалавечных ці прыніжаючых годнасць відаў абыходжання і пакарання з боку органаў улады і іншых дзяржаўных структур.

Непаразуменне пры прымерцы сукенкі, абвінавачванне ў крадзяжы, сумніўныя доказы - усё гэта оперупаўнаважаны зваліў у адну кучу? І вырашыў зацэментаваць «ўласнаручным прызнаннем» затрыманай.

Алена П. і яе дачка Сандра з жахам і слязамі ўспамінаюць той дзень, калі Алену затрымалі супрацоўнікі міліцыі па заяве з крамы жаночага адзення: прадавец, не выявіўшы ў канцы дня адной з сукенак, прыгадала, што яе ў ліку іншых прымярала адна з наведвальніц. Падазраваць сталі Алену, якую доўга чакаць і шукаць не прыйшлося: мала таго, што яна пакінула свой тэлефон прадаўшчыцы, чакаючы новых паступленняў тавару, так яшчэ праз тыдзень вярнулася ў краму ўдакладніць, ці няма чагосьці новенькага.

Чытайце гісторыю Алены П. цалкам.

Калі вы ці вашыя блізкія патрапілі ў сітуацыі, у якіх супрацоўнікі органаў МУС дзейнічалі з перавышэннем сваіх паўнамоцтваў, паведамляйце пра такія выпадкі ў Праваабарончы цэнтр "Вясна" па тэлефоне: +375 29 8413981 або па пошце: viasna@spring96.org

Інфармацыя ў сацыяльных сетках па хэш-тэгу: #БезПраваНаРасправу

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства