viasna on patreon

Затрыманых за акцыю каля помніка гарадавому аштрафавалі Дапоўнена

2018 2018-12-03T15:00:00+0300 2018-12-04T11:16:49+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/garadavy-2.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Вячаслаў Касінераў каля фігуры гарадавога. Скрыншот Радыё Свабода   з жывой трансляцыі

Вячаслаў Касінераў каля фігуры гарадавога. Скрыншот Радыё Свабода з жывой трансляцыі

У нядзелю днём група маладых людзей на чале з анархістам Вячаславам Касінеравым усклала да скульптуры гарадавога, што насупраць будынка МУС, пахавальны вянок з надпісам «Імiджу МУС».

Як піша “Наша ніва”, потым да іх падышлі супрацоўнікі міліцыі і заявілі аб парушэнні закона. З-за гэтага маладых людзей затрымалі і  даставілі ў Маскоўскае РУУС Мінска.

Пазьней Дзмітрый Паліенка паведаміў праз сацыяльныя сеткі падрабязнасці затрымання:

"Каля  скульптуры гарадавога былі затрыманыя Вячаслаў Касінераў, Сяргей Спарыш, Марына Насенка, Нейдах Сяргей, а таксама анархісты з Расіі - Наталля і яе сябар Ігар Мартынаў.

Вячаслаў з Сяргеем ускладалі вянок да скульптуры гарадавога, з надпісам "Іміджу МУС" - тым самым даючы зразумець, на колькі карная сістэма ўпала ў вачах ўсяго беларускага грамадства.

Марына Насенка вяла прамую трансляцыю з месца, і каментавала сутнасць ускладання вянка..."

Па стане на 20-55 паступіла інфармацыя, што хлопцы ўжо на ЦІПе сядзяць да суда.

Чакаецца, што 3 снежня адбудуцца суды над затрыманымі. Па якім артыкуле іх абвінавачваюць - пакуль невядома.

Еўрарадыё паведамляе, што першым пачаўся суд над Касінеравым і Спарышом. Падтрымаць іх прыйшлі паплечнікі з анархісцкага руху. Касінераў — анархіст, Спарыш — актывіст аргкамітэта сацыял-дэмакратычнай партыі, які ўзначальвае Мікалай Статкевіч.

sud-0312-3.jpg
Сяргей Спарыш і Вячаслаў Касінераў. Фота: Еўрарадыё

Дзе знаходзяцца астатнія затрыманыя, невядома. Спарыш і Касінераў кажуць, быццам тыя па-ранейшаму засталіся ў Маскоўскім РУУСе. 

Калі суддзя Таццяна Мотыль зайшла, падсудныя сталі крычаць, каб ніхто не ўставаў. Спарыша вывелі з залы за непадпарадкаванне суду. 

Вячаслаў Касінераў паведаміў, што пратаколу затрымання не бачыў і да суда не ведаў, па якім артыкуле яго абвінавачваюць. Актывіст выказаў жаданне азнаёміцца з матэрыяламі справы, таму суддзя абвясціла перапынак.

Пасля перапынку Касінераў сказаў, што не прызнае віну, а ў матэрыялах справы “напісана нейкая хлусня”. Касінераў кажа, што не дакранаўся да статуі, якую лічыць “гістарычнай тупасцю”, а проста паставіў пахавальны вянок. Менавіта праз гэта ён не лічыць сябе вінаватым.

Суддзя зачытала матэрыялы справы: пратакол на Сяргея Спарыша быў складзены за тое, што ён усклаў вянок з надпісам «Іміджу МУС» да скульптуры гарадавога, чым парушыў грамадзкі парадак. Такі самы пратакол быў складзены і на Вячаслава Касінерава. 

Вячаслаў Касінераў не аспрэчвае, што менавіта ён ускладаў вянок, таму суддзя прапанавала не апытваць сведку, абвінавачаны пагадзіўся. У судзе абвешчаны перапынак: суддзя сышла з залы, каб прыняць рашэнне.

Касінерава і Спарыша аштрафавалі на 735 рублёў (30 базавых велічыняў) кожнага па артыкуле 17.1 КаАП (дробнае хуліганства). 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства