viasna on patreon

Брэсцкі аблсуд разгледзеў скаргі журналістак-фрылансераў Тамары Шчапеткінай і Міланы Харытонавай Дапоўнена

2018 2018-12-06T11:22:22+0300 2018-12-06T12:06:43+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/shchapetkina-sud-baranavichy-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Тамара Шчапеткіна ў судзе.

Тамара Шчапеткіна ў судзе.

У Брэсцкім абласным судзе снежня разгледжаная скарга журналісткі-фрылансера Тамары Шчапеткінай на пастанову суда Бярозаўскага раёна. За выраб прадукцыі для замежнага СМІ без акрэдытацыі яе пакаралі штрафам у памеры 35 базавых велічынь.

Як паведамляе з суда праваабаронца Уладзімір Вялічкін, Тамара Шчапеткіна заявіла хадайніцтва аб тым, што не з'яўляецца журналістам Беларускага Радыё Рацыя і далучыла ксеракопію працоўнай кніжкі.

Яна заяўляе, што Канстытуцыя і міжнароднае права гарантуе ей права на распаўсюд і атрыманне інфармацыі і выказванні думкі.

“Я не журналіст Радыё Рацыя, што я тут раблю? Я не магу фатаграфаваць, не магу гаварыць і пісаць. Каму вы служыце, КДБ? – кажа Шчапеткіна.

Тым не меней,  суддзя абласнога суда Руслана Сянько  вынесла рашэнне прыстанову суда Бярозаўскага раёна пакінуць без зменаў, а скаргу без задавальнення.

Больш пашанцавала журналістцы Мілане Харытонавай, якая абскарджвае 2 пастановы судоў Ленінскага раёна г.Брэста і суда Камянецкага раёна па тым жа самым артыкуле 22.9-2 КаАП.

Харытонава ў суд не з'явілася.

Суддзя Сянько прымае рашэнне адмяніць пастанову раённага суда і накіраваць адміністрацыйную справу на разгляд да іншага суддзі.

А скаргу на іншую пастанову справу па тым жа самым артыкуле разглядаў іншы суддзя Аляксандр Саўчук. У адсутнасць Харытонавай ён пакінуў скаргу журналісткі без задавальнення.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства