viasna on patreon

Сёння абвесцяць лаўрэатаў прэміі імя Францішка Аляхновіча

2018 2018-12-10T08:59:18+0300 2018-12-10T09:03:24+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/aliahnovich-premija.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Беларускі ПЭН-цэнтр і Радыё Свабода запрашаюць на абвяшчэнне лаўрэатаў прэміі за найлепшыя літаратурныя творы, створаныя на падставе асабістага турэмнага досьведу.

Цырымонія ўганаравання адбудзецца 10 снежня а 18:30.

Адрас: Мінск, вул.Ложынская, 16 пакой 404. (станцыя метро ”Уручча”), адукацыйная пляцоўка “Тэрыторыя правоў”.
У 2013 годзе ПЭН-цэнтр і Радыё Свабода супольна заснавалі прэмію за творы, напісаныя ў зняволенні, і прысвяцілі яе драматургу і рэжысэру Францішку Аляхновічу (1883 – 1944), чыя кніга «У кіпцюрох ГПУ» адной з першых у свеце расказала свету пра савецкі ГУЛАГ.


Прэмія імя Францішка Аляхновіча прысуджаецца за найлепшыя творы аўтарам, якія былі зняволеныя. Тэматыка твораў, што могуць прэтэндаваць на прэмію, не абмежаваная. На разгляд прымаюцца дакументальныя і мастацкія творы на беларускай і рускай мовах, як апублікаваныя, так і ў выглядзе рукапісу, створаныя ў зняволенні і дасланыя на працягу года.

У розныя гады лаўрэатамі прэміі станавіліся Ігар Аліневіч (2013), Алесь Бяляцкі (2014), Зьміцер Дашкевіч (2014), Фэлікс Пекер (2014), Павал Севярынец (2014), Аляксандар Фядута (2014), Ірына Халіп (2014) Мікола Дзядок, Зьміцер Дрозд, Андрэй Саньнікаў і Леанід Пятрэнка (2017).

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства