viasna on patreon

На журналістку “Новага Часу” склалі пратакол за асвятленне акцыі каля пасольства Расіі

2018 2018-12-10T11:05:39+0300 2018-12-10T11:16:08+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/dziyana-seradzyuk-600.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Дзіяна Серадзюк. Фота Facebook Alena Rosica Liaškievič

Дзіяна Серадзюк. Фота Facebook Alena Rosica Liaškievič

Журналістку "Новага Часу" Дзіяну Серадзюк вінавацяць ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мерапрыемстве, акцыі побач з пасольствам Расіі ў Мінску, па арт. 23.34 КаАП (парушэнне заканадаўства аб масавых мерапрыемстваў), хоць яна выконвала свае прафесійныя абавязкі, паведамляе БАЖ.

У міліцыі мяркуюць, што Дзіяна "ўстанавіла папяровы караблік побач з агароджай пасольства", то бок удзельнічала ў акцыі.

З Цэнтральнага РАУС Мінска Дзіяне Серадзюк прыйшоў пратакол: міліцыянты палічылі, што Дзіяна не асвятляла акцыю па ўскладанні караблікаў да Расійскай амбасады ў якасці журналіста, а прымала ў ёй удзел.

І тым самым парушыла арт.10 Закона "Аб масавых мерапрыемствах у РБ", парадак правядзення пікетавання, што выявілася ў прыняцці яе ўдзелу ў пікетаванні у складзе групы грамадзян без адпаведнага дазволу Мінгарвыканкама з мэтай публічнага выказвання сваiх адносiнаў да затрымання Расіяй ўкраінскіх ваенных караблёў у Керчанскім праліве, падчас якога ўстанавіла да агароджы будынка амбасады Расіі папяровы караблік з выявай ўкраінскага сцяга.

Дзіяна падкрэсліла, што на акцыі яна прысутнічала як журналіст: здымала ўдзельнікаў акцыі, апытвала іх. Да таго ж акцыю здымаў на відэа супрацоўнік міліцыі, і ўсё, што адбывалася побач з пасольствам, мусіць быць зафіксавана.

У пратаколе, які даслалі па пошце, указана, што Дзіяна Серадзюк не з'явілася ў міліцыю для апытання. Хаця, паводле слоў журналісткі, ніхто яе і не выклікаў.

Нагадаем, 25 лістапада на журналіста “НЧ” Мікалая Дзядка завялі адміністрацыйную справу за пост у Facebook. На яго складзены пратакол па ч. 2 артыкула 17.11 КаАП  за "дэманстрацыю нацысцкай сімволікі". Нагодаю стаў допіс у Facebook ў ліпені 2016 года — ілюстрацыя да паста, у якім Дзядок крытыкаваў людзей за тое што яны стаяць побач з нацыстамі.

Таксама супраць газеты “Новы Час” і журналіста Дзяніса Івашына пададзены чарговы судовы пазоў аб абароне гонару, годнасці і дзелавой рэпутацыі. Леанід Зайдэс, адзін з уласнікаў сумнавядомага рэстарацыйна-забаўляльнага комплексу “Поедем Поедим” (колішні «Бульбашъ-холл”), патрабуе спагнаць грашовую кампенсацыю маральнай шкоды ў памеры 8 000 рублёў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства