viasna on patreon

Як патрапіць на паседжанне камісіі па садзейнічанні занятасці насельніцтва? Вопыт праваабаронцаў

2018 2018-12-12T08:44:18+0300 2018-12-12T08:44:17+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/kamisii-darmaedy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ілюстратыўны калаж news.21.by

Ілюстратыўны калаж news.21.by

У адпаведнасці з Дэкрэтам №1 у Беларусі створаныя і пачалі працу пастаянна дзеючыя камісіі па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва. Іх дзейнасць, у адпаведнасці з Законам аб мясцовым кіраванні і самакіраванні і іншымі нарматыўнымі актамі, павінна быць адкрытай і галоснай, з інфармаваннем насельніцтва аб прынятых рашэннях.

Скарыстаўшыся гэтым, праваабаронца з Барысава Алег Мацкевіч звярнуўся ў камісію па садзейнічанні занятасці насельніцтва Барысаўскага раёну з просьбай прадставіць магчымасць прысутнічаць у якасці грамадзяніна на пасяджэннях камісіі ў снежні 2018 г. Літаральна на другі дзень яму быў дасланы станоўчы адказ:

“Запрашаю Вас на пасяджэнне пастаянна дзеючай камісіі па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва, якое адбудзецца 13 снежня 2018 года ў 15 гадзін у будынку Барысаўскага райвыканкама, кабінет 401. Старшыня камісіі П.В. Навіцкі”.

Аднак так гладка адбываецца не паўсюль …

Яшчэ 3 снежня на сайце Мазырскага райвыканкама з’явілася абвестка аб маючым адбыцца паседжанні камісіі па садзейнічанню занятасці насельніцтва. Праваабаронца Уладзімір Целяпун спрабаваў датэлефанавацца, аднак высветлілася, што нумар тэлефона камісіі напярэдадні змяніўся, а на сайце не паспелі выправіць.

Тады ён накіраваў электронны ліст на імя старшыні камісіі Валянціны Назарэнка з просьбай дазволіць прысутнічаць на паседжанні камісіі.

“Паважаная Валянціна Аляксееўна! Прашу даць магчымасць прысутнасці на пасяджэннях пастаянна дзеючай камісіі па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва. З'яўляючыся членам Рэспубліканскай праваабарончай грамадскай арганізацыі "Беларускі Хельсінкскі Камітэт", да мяне звяртаюцца грамадзяне раёна (і не толькі) па кансультацыі па пытаннях дзеяння гэтага дэкрэту…”

У выніку - Уладзіміру Целяпуну адмовілі.

Спачатку сакратар камісіі Наталля Набок сказала, што Валянціна Алексееўна катэгарычна супраць…  Потым, калі Целяпун звярнуўся да самой старшыні, тая адказала, што не лічыць ягоную прысутнасць на паседжанні мэтазгоднай. Аргументавала свой адказ тым, што ў самім Палажэнні аб камісіі няма спасылкі аб прысутнасці грамадзян на яе паседжаннях.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства