viasna on patreon

#БезПраваНаРасправу: “Скажаш, што білі – жыўцом закапаем”

2018 2018-12-13T08:06:09+0300 2018-12-13T08:09:42+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/gancevichi_3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Раённае аддзяленне міліцыі ў Ганцавічах.

Раённае аддзяленне міліцыі ў Ганцавічах.

Праваабарончы цэнтр "Вясна" прадстаўляе чарговую гісторыю ў межах мультымедыйнага праекта #БезПраваНаРасправу, прысвечанага выяўленню выпадкаў катаванняў і іншых жорсткіх, бесчалавечных ці прыніжаючых годнасць відаў абыходжання і пакарання з боку органаў улады і іншых дзяржаўных структур.

Жыхар Ганцавічаў Павел Высоцкі быў асуджаны раённым судом за наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання. Але па маладосці гадоў ад адбыцця пакарання, не звязанага з пазбаўленнем волі, ўхіляўся, хаваўся ў інтэрнатах. Затым 8 студзеня 2015 года быў суд, які адмераў Паўлу 6 гадоў ўзмоцненага рэжыму. У папраўчай калоніі №15 горада Магілёва высветлілася, што ў Паўла праблемы са здароўем і ў калоніі яму давялося рабіць аперацыю.

Разбіраючыся ў праблемах Паўла, яго прыёмны бацька Іван Рыгоравіч Высоцкі, даведаўся што сына моцна збілі. Потым запалохалі. А датычная да гэтага родная ганцавіцкая міліцыя….

Глядзіце гісторыю Паўла цалкам.

Калі вы ці вашы блізкія патрапілі ў сітуацыі, у якіх супрацоўнікі органаў МУС дзейнічалі з перавышэннем сваіх паўнамоцтваў, паведамляйце пра такія выпадкі ў Праваабарончы цэнтр "Вясна" па тэлефоне: +375 29 8413981 або па пошце: viasna@spring96.org

Інфармацыя ў сацыяльных сетках па хэш-тэгу: #БезПраваНаРасправу

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства