viasna on patreon

У Мінску - масавае судзілішча над незалежнымі журналістамі Дапоўнена

2018 2018-12-14T11:55:00+0300 2018-12-14T12:17:53+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/chajchic_1412.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Вольга Чайчыц у судзе 14 снежня. Фота з Facebook

Вольга Чайчыц у судзе 14 снежня. Фота з Facebook

У судзе Першамайскага раёна Мінска сёння, 14 снежня, разглядаюцца ажно пяць адміністрацыйных спраў супраць беларускіх незалежных журналістаў. Усіх судзяць па сумна вядомым артыкуле 22.9 (ч.2) КаАП, то бок за незаконны выраб прадукцыі СМІ.

У якасці абвінавачаных – Вольга Чайчыц, Сяргей Кавалёў, Любоў Лунёва, Ірына Арахоўская, Сяргей Краўчук. Усіх іх вінавацяць у асвятленні дазволенай уладамі акцыі Дзяды 28 кастрычніка і вырабу відэапрадукцыі для спадарожнікавага тэлекалана “Белсат”.

40 базавых (980 рублёў) велічынь штрафу ад суддзі Святланы Чараповіч атрымала Вольга Чайчыц. Такі ж па памеры штраф і ў журналіста Сяргея Краўчука. Яго справу разглядала суддзя Таццяна Ліннік

Вынік разгляду справы Ірыны Арахоўскай пакуль невядомы. Журналістка на суд не прыйшла, а агучыць ёй рашэнне па тэлефоне ў судзе адмовіліся. 

Таксама ў гэты дзень у судзе Партызнаскага раёна прайшло яшчэ адно паседжанне ў дачыненні да незалежнага журналіста. Генадзя Барбарыча вінавацілі ў падрыхтоўцы матэрыяла для сайту "Радыё Рацыя". Але ў выніку суд вярнуў пратакол правапарушэння на дапрацоўку ў РУУС.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства