viasna on patreon

Што трэба ведаць пра новыя правілы каментавання на сайтах: анлайн-канферэнцыя адваката

2018 2018-12-18T08:05:13+0300 2018-12-18T08:05:13+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/zikracki.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Адвакат Сяргей Зікрацкі.

Адвакат Сяргей Зікрацкі.

У сераду, 19 снежня, адвакат Сяргей Зікрацкі падчас анлайн-канферэнцыі адкажа на пытанні, звязаныя з заканадаўствам аб медыя.

У першую чаргу адвакат распавядзе пра парадак ідэнтыфікацыі каментатараў на форумах, якая стала абавязковай у байнэце з 1 снежня, асаблівасці заключэння дамовы з карыстальнікамі, збору, захоўвання і перадачы інфармацыі.

Анлайн-канферэнцыя будзе карысна супрацоўнікам рэдакцый, журналістам і тым, хто любіць пакідаць каментары пад артыкуламі на сайтах.

Глядзіце на афіцыйным Youtube-канале БАЖ  19 снежня ў 19-00.

Пытанні да эксперта можна дасылаць ўжо зараз на скрынку: pravanainfo@gmail.com

Анлайн-канферэнцыя ладзіцца ў межах кампаніі «За права на інфармацыю» 


Нагадаем, з 1 снежня ў Беларусі пачала дзейнічаць новая рэдакцыя закона «Аб сродках масавай інфармацыі». Паводле зменаў, карыстальнікі мусяць прайсці абавязковую ідэнтыфікацыю, каб каментаваць матэрыялы на сайтах. Ідэнтыфікацыя ажыццяўляецца праз мабільны тэлефон. Уласнік сайта павінен захоўваць каментары на серверах, якія знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі.

Кампанія за права на інфармацыю – кампанія ГА “Беларускай асацыяцыі журналістаў”. Яе мэта – дамагчыся, каб журналісты мелі магчымасць своечасова і без перашкодаў атрымліваць ад дзяржаўных ведамстваў актуальную і запатрабаваную ў беларускім грамадстве інфармацыю.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства