viasna on patreon

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя Аўдыё

2018 2018-12-18T12:15:20+0300 2019-06-12T10:40:23+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/spring.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 21:05 (паўтор у суботу ў 8:05) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” - праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека ў Беларусі.

Анонс выпуска:

Падзея”: "Цэнтар Даследвання грамадзянскай супольнасьці Беларусі" прывез у Гародню выставу "Лісты палітвязьняў ад 1996 году да нашых дзён".  На імпрэзы, якая прайшоў у "Цэнтры гарадскога жыцьця" прысутнічаў кіраўнік праваабарончага Цэнтру "Вясна" Алесь Бяляцкі, які падзяліўся сваімі ўспамінамі з тых часоў, калі сам быў палітычным зняволеным. Ён жа і адчыніў выставу ў Гародні.

Каментар”: З нагоды 70-ай гадавіны Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, якая адзначалася 10 снежня, беларускія праваабаронцамі з розых рэгіёнаў краіны распавядаюць, якая сітуацыя з правамі чалавека зараз існуе ў іх гарадах і якім чынам мясцовыя жыхары змагаюцца за свае правы. У праграме – каментары праваабаронцаў з Гародні, Магілёва, Бярозы, Віцебшчыны, Гомельшчыны.

“Каментар эксперта”: Беларускія праваабаронцы – Генадзь Фядыніч, Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Андрэй Палуда, якія змагаюцца кожны дзень, каб дамагчыся правоў чалавека і захаваць іх, тлумачаць значэнне  артыкулаў Усеагульнай дэкларацыі правоў члаавека. Гэтыя артыкулы мусяць граць важную ролю ў нашым грамадстве, аднак у Беларусі яны выконваюцца не ў поўнай меры.

У музычных паўзах – кампазіцыі ў выкананні гурта Dzieciuki.

https://spring96.org./wp-content/uploads/2014/07/2018-12-18_Nasta_VIASNA_AN.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства