viasna on patreon

"Дзіўна, з якой зацятасцю ўлады Беларусі абмяжоўваюць свабоду сходаў"

2018 2018-12-18T15:18:02+0300 2018-12-18T16:24:12+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/sacunkevich_osce.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Наталля Сацункевіч

Наталля Сацункевіч

17-18 снежня ў Вене (Аўстрыя) праходзіць трэці круглы стол, арганізаваны БДІПЧ АБСЕ па маніторынгу мірных сходаў. У яго працы прымаюць удзел больш за 30 прадстаўнікоў з розных краін-рэгіёнаў АБСЕ, уключаючы Грузію, Украіну, Расію, Боснію і Герцагавіну, Турцыю, Албанію, Вялікабрытанію, Нямеччыну, Малдову, Венгрыю і Беларусь.

Мерапрыемства праходзіць пры экспертнай падтрымцы Аніты Данка (Anita Danka) і Ніла Джармана (Neil Jarman).

Прадстаўнікі Беларусі Наталля Сацункевіч з Праваабарончага цэнтру "Вясна" і Дзмітрый Чарных з Беларускага Хельсінскага камітэта прымаюць актыўны ўдзел у працы круглага стала.

Падчас мерапрыемства былі ўзнятыя такія важныя тэмы, як права на маніторынг мірных сходаў, актуальныя выклікі для назіральнікаў і назіральніц, ролю ўладаў у фасілітацыі права на свабоду мірных сходаў, выкарыстанне сацыяльных сетак у кантэксце мірных сходаў, развіццё партнёрства і кааперацыі ў незалежным маніторынгу.

Скетч Бенджамина Фелиса
Скетч Бенджаміна Феліса

На жаль, Беларусь складана назваць станоўчым прыкладам у забеспячэннi права на мірны сход. Нацыянальнае заканадаўства і правапрымяняльная практыка не адпавядаюць міжнародным стандартам у галіне правоў чалавека. Нядаўна прынятыя змены ў закон аб масавых мерапрыемствах у Беларусі кардынальна не змянілі сітуацыю.

«Гэта дзіўна, з якой зацятасцю ўлады Беларусі абмяжоўваюць свабоду сходаў, пры гэтым цалкам абясцэньваючы саму сутнасць правоў чалавека, іх каштоўнасці і прынцыпы. Я хацела б падкрэсліць, што Беларусь як краіна-удзельніца АБСЕ мае пэўныя абавязацельствы, якія павінна выконваць.

Мая задача - дапамагчы ўладам выконваць правы чалавека, падказаць, як спрашчаць, а не ўскладняць працэдуры. Праваабарончая супольнасць адкрыта да добрасумленнага супрацоўніцтва з усімі зацікаўленымі бакамі. Але на дадзены момант сітуацыя не радасная.

Па выніках маніторынгу, з 1 студзеня па сённяшні дзень, за парушэнні ў сферы мірных сходаў толькі па артыкуле 23.34 КаАП зафіксавана 169 выпадкаў прыцягнення да адказнасці, у тым ліку адміністрацыйныя штрафы на агульную суму больш за 35 000 еўра і 124 сутак арышту!

За гэты год незалежных назіральнікаў і назіральніц двойчы затрымлівалі супрацоўнікі праваахоўных органаў падчас маніторынгу мірных сходаў. Гэта абуральныя практыкі ўладаў, якія павінны быць неадкладна спыненыя», - заявіла Наталля Сацункевіч падчас выступу на круглым стале.

Дзітрый Чарных асабліва акцэнтаваў увагу на праблеме затрымання незалежных назіральнікаў падчас маніторынгу. Ён звярнуўся да дэлегатаў БДІПЧ АБСЕ і міжнародных калегаў з просьбай не пакідаць гэтае пытанне па-за ўвагай і актыўна заклікаць беларускія ўлады адмовіцца ад рэпрэсій у адносінах да незалежных назіральнікаў і назіральніц.

Таксама праваабаронца адзначаў дыскрымінацыйны падыход пры правядзенні мірных сходаў і пераваге ГОНГА перад НДА пры падачы заявы на правядзенне масавага мерапрыемства.

Нагадаем, права кожнага чалавека збірацца мірна ляжыць у аснове дэмакратычнага грамадства і заканадаўча замацавана як ў Канстытуцыі Беларусі, так і ў міжнародных дагаворах па правах чалавека. БДІПЧ АБСЕ традыцыйна надае вялікую ўвагу маніторынгу мірных сходаў як крыніцы незалежнай інфармацыі. Вялікае значэнне маюць трэнінгі, падрыхтаваная літаратура, якія праводзяцца АБСЕ і ўключаюць кіруючыя прынцыпы па свабодзе мірных сходаў, кіраўніцтва па маніторынгу мірных сходаў і іншыя.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства