viasna on patreon

Бяроза: Ці павялічаць колькасць месцаў для правядзення масавых акцый?

2019 2019-01-03T10:05:48+0300 2019-01-03T10:05:48+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/ruseckis.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сяржук Русецкі. Фота "Радыё Рацыя"

Сяржук Русецкі. Фота "Радыё Рацыя"

Бярозаўскія праваабаронцы зноў паднялі пытанне пра пашырэнне месцаў для масавых мерапрыемстваў у Бярозаўскім раёне.

Як паведамляе Беларускае Радыё Рацыя, у апошнія дні снежня яны звярнуліся да ўладаў Бярозаўскага раёна з прапановай унесці змены ў рашэнне выканкама пра правядзенне масавых мерапрыемстваў у раёне з мэтай пашырэння гэтых месцаў.

Кажа сябра праваабарончага цэнтра “Вясна” Сяржук Русецкі:

– Паколькі на сённяшні дзень, канкрэтна ў горадзе Бярозе, вызначана толькі адно месца для правядзення пікетавання і мітынгаў – гэта стадыён у Паўночным гарадку, на ўскрайку горада, дзе фактычна амаль не бывае людзей. У мінулым годзе пасля нашага звароту, калі мы папрасілі іх павялічыць колькасць, то яны з двух стадыёнаў, цэнтральнага і ў Паўночным гарадку, пакінулі толькі стадыён у Паўночным гарадку.

Паводле Сяржука Русецкага, пакуль што слабая надзея, што бярозаўскія ўлады вырашаць пытанне дэмакратычна. Але з часам пры нашых намаганнях зменіцца не толькі рашэнне мясцовай улады, а і сам Закон “Аб масавых мерапрыемствах”. Ён будзе адпавядаць тым міжнародным стандартам, якія падпісала ў свой час Беларусь.


Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства