Каля скульптуры гарадавога зноў затрымалі актывістаў Дапоўнена
У Мінску каля скульптуры гарадавога чацвёртага студзеня затрыманыя актывісты Ніна Багінская, Надзея Батура, Алена Талстая і журналіст Максім Клімковіч.
На відэа, якое апублікавала Надзея Батура ў сваім Facebook, бачна, што Ніна Багінская стаіць каля скульптуры з плакатам "Свабоду палітвязням", затым да іх падышоў супрацоўнік міліцыі.
Праз некалькі хвілін Батура паведаміла, што затрыманых вязуць у РУУС Цэнтральнага раёна.
Па стане на 15.50 затрыманыя знаходзяцца ў РУУС.
Пазней актывіст Вячаслаў Сіўчык паведаміў, што затрыманых перавезлі ў РУУС Маскоўскага раёна. Па стане на 16.40 яны знаходзяцца там.
Алену Талстую і Надзею Батуру адпусцілі каля 18.50.
Па стане на 19.30 усе затрыманыя адпушчаны. На Ніну Багінскую і Алену Талстую складзеныя пратаколы.