Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя Аўдыё
Кожны аўторак у 21:05 (паўтор у суботу ў 8:05) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” - праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека ў Беларусі.
Анонс выпуска:
“Каментар эксперта”: Праваабаронца, кіраўнік гомельскага аддзялення Праваабарончага цэнтра “Вясна” Андрэй Стрыжак падводзіць вынікі 2018 года. У прыватнасці, распавядае пра тое, якія правы найбольш парушаліся ў Беларусі, пра правы чалавека ў інтэрнэце, пра справаздачу беларускіх уладаў у КПЧ ААН і пра тое, якія выклікі мы можам сустрэць у новым 2019 годзе.
“Каментар”: Мінулы тыдзень у Гародні адзначыўся новымі судамі і фармальнымі адпіскамі чыноўнікаў. Так, гарадзенскі актывіст Мікола Салянік атрымаў чарговы штраф за непадпарадкаванне міліцыянтам, а Ігар Банцар беспаспяхова абскарджваў штраф за ўшанаванне паўстанцаў у Свіслачы. У той жа час праваабаронца Віктар Сазонаў працягвае змагацца за пашырэнне правоў гарадзенцаў на мірныя сходы.
“Асоба”: Жыхарка Смаргоні Наталля Змітровіч. Яе сына напачатку мінулага года збілі супрацоўнікі міліцыі. Барыса Змітровіча затрымалі патрульныя міліцыянты пасля званка ад яго жонкі, што стаўў вынікам канфлікту ў рэстарацыі. Па словах жонкі, яка патэлефанавала ў міліцыю згарача і не магла ўявіць, якія будуць наступствы.
У музычных паўзах – кампазіцыі ў выкананні гурта “Океан Ельзи”.