viasna on patreon

Журналіста Барбарыча ўсё ж аштрафавалі - завочна, на 35 базавых

2019 2019-01-11T15:53:15+0300 2019-01-11T15:53:45+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/barbarich.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Генадзь Барбарыч (справа) атрымлівае прэмію імя Зьмітра Завадзкага за 2007 год

Генадзь Барбарыч (справа) атрымлівае прэмію імя Зьмітра Завадзкага за 2007 год

Карэспандэнта «Беларускага Радыё Рацыя» (Польшча) абвінавацілі ў падрыхтоўцы для замежнага СМІ без акрэдытацыі МЗС матэрыялу пра крымінальную справу супраць беларускіх журналістаў.

Генадзь Барбарыч распавёў сайту Беларускай асацыяцыі журналістаў, што на навагоднія святы адправіўся да сваякоў у Брэст. А пасля вяртання ў Мінск даведаўся, што 3 студзеня суд Партызанскага раёна завочна разгледзеў справу, раней якое адпраўлена на дапрацоўку.

Генадзя Барбарыча прызналі вінаватым у нібыта парушэнні парадку вырабу і распаўсюджвання прадукцыі СМІ (арт.22.9 КаАП) - працы без акрэдытацыі на замежнае медыя. Журналіст пакараны за падрыхтоўку для «Радыё Рацыя» матэрыялу аб прад'яўленні калегам абвінавачванняў па так званай «Справе БелТА».

У лістападзе Барбарыч каля будынку Следчага камітэта ўзяў інтэрв'ю ў галоўнага рэдактара інфармагенцтва БелаПАН Ірыны Леўшынай, якое з'явілася на сайце «Радыё Рацыя».

Пасля гэтага міліцыя склала на журналіста пратакол, у якім абвінавачвала карэспандэнта ў падрыхтоўцы відэасюжэту. Аднак у судзе высветлілася, што ніякага відэа на сайце «Радыё Рацыя» наогул не было. Справу адправілі на дапрацоўку, а 3 студзеня журналіста ўсё-ткі аштрафавалі на 35 базавых велічыняў (892,5 рубля).

Барбарыч з рашэннем суда катэгарычна не згодны і збіраецца яго абскарджваць.

Генадзь Барбарыч - вядомы беларускі журналіст. Раней працаваў у інфармацыйнай кампаніі БелаПАН, газеце "Беларусы і рынак", з'яўляецца лаўрэатам прэміі імя Дзмітрыя Завадскага.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства