viasna on patreon

Журналісты знялі кармленне галубоў на цэнтральнай плошчы Берасця і атрымалі 1200 доллараў штрафу

2019 2019-01-15T16:08:12+0300 2019-01-24T17:14:54+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/liauchuk-harytonava_s.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алесь Ляўчук і Мілана Харытонава. Фота Радыё Свабода.

Алесь Ляўчук і Мілана Харытонава. Фота Радыё Свабода.

Улады працягваюць пераслед незалежных журналістаў Алеся Леўчука і Міланы Харытонавай. Новы штраф сям’і журналістаў выпісаў суддзя Ленінскага раёну Берасця Зміцер Шурын – 100 базавых адзінак, або 2550 рублёў.

Гэтым разам журналістаў судзілі за асвятленне пратэсту супраць будаўніцтва акумулятарнага заводу: 18 лістапада супрацоўнікі міліцыі пабачылі як Ляўчук і Харытонава працуюць на плошчы Леніна пад час традыцыйнага кармлення галубоў. Гэтага хапіла, каб скласці пратакол па артыкуле 22.9 ч.2 КаАП (незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ), а суду вынесці абвінаваўчае рашэнне, ужыўшы максімальную санкцыю дадзенага артыкула - 50 базавых велічынь кожнаму.

Зазначым, што сам працэс прайшоў 9 студзеня, журналісты ў ім не ўдзельнічалі, бо не бачаць сэнсу браць удзел у гэтым палітычным фарсе.

– Гэта звычайны бандытызм з боку ўладаў, калі раней у жыхароў майго рэгіёну грошы выбівалі рэкеціры, то зараз гэтым займаецца дзяржава, якія спрабуе такім чынам заткнуць нам рот. Але ў іх нічога не выйдзе, праўда на нашым баку, – заявіў Belsat.eu Алесь Ляўчук.

У мінулым годзе Ляўчука і Харытонаву судзілі па шэсць разоў кожнага, іх агульны штраф склаў больш за 5500 долараў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства