viasna on patreon

«Вясна» выступае супраць нарастаючых рэпрэсій у дачыненні да праваабаронцы з Азербайджана

2019 2019-01-16T13:59:11+0300 2019-01-16T14:00:23+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/a3-mehman-horz-1920x1080.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мехман Гусейнаў. Фотакалаж humanrightshouse.org

Мехман Гусейнаў. Фотакалаж humanrightshouse.org

На сайце Фундацыі Дамоў правоў чалавека апублікаваны сумесны ліст з заклікам да міжнароднай супольнасці прыняць неадкладныя меры для абароны жыцця, здароўя і правоў зняволенага азербайджанскага фотажурналіста, відэаблогера і праваабаронцы Мехмана Гусейнава.

На дадзены момант ён адбывае двухгадовы тэрмін за абвінавачванне супрацоўнікаў праваахоўных органаў ва ўжыванні да яго катаванняў падчас затрымання 9 студзеня 2017 года. Тэрмін яго зняволення сканчаецца 2 сакавіка 2019 года. Нядаўна яму прад'явілі новыя абвінавачванні нібыта за напад на супрацоўніка турмы, у сувязі з чым 26 снежня 2018 года Мехман Гусейнаў абвясціў галадоўку.

Праваабаронцы лічаць, што падобныя дзеянні азербайджанскіх уладаў з'яўляюцца палітычна матываванымі і звязанымі з яго дзейнасцю па прасоўванні правоў чалавека і барацьбе з карупцыяй.

Праваабарончыя арганізацыі патрабуюць пераводу Мехмана ў грамадзянскую лякарню для правядзення незалежнага абследавання, аднаўлення яго права на спатканні са сваякамі і адвакатамі, а таксама допуск да яго прадстаўнікоў міжнароднай супольнасці, зняцця з яго новых абвінавачванняў, вызвалення Мехмана з турмы не пазней заканчэння яго тэрміну.

Прадстаўнікоў міжнароднай супольнасці таксама заклікаюць наведваць Мехмана Гусейнава ў турме для атрымання праўдзівай інфармацыі пра яго стан, выказваць публічную падтрымку палітвязню і выступаць супраць новых абвінавачванняў.

Ліст падпісала 41 праваабарончая арганізацыя з 13 Дамоў правоў чалавека, у іх ліку Праваабарончы цэнтр "Вясна" і Беларускі ПЭН-цэнтр.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства