viasna on patreon

Артыкул 193.1 Крымінальнага кодэксу выключаны

2019 2019-01-18T13:35:48+0300 2019-01-18T15:19:04+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/32748930_1426955537409995_2812382844989472768_n.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Закон "Аб унясенні зменаў і дапаўненняў у некаторыя кодэксы Рэспублікі Беларусь" быў афіцыйна апублікаваны на Нацыянальным прававым партале 18 студзеня 2019 года. Сярод іншага Закон цалкам выключае артыкул 193.1 з Крымінальга кодэкса - адказнасць за "незаконныя арганізацыю дзейнасці грамадскага аб'яднання, рэлігійнай арганізацыі ці фонда альбо ўдзел у іх дзейнасці".

У той жа час Закон прадугледжвае ўвядзенне адміністрацыйна адказнасці за такія ж дзеянні - штраф да 50 базавых велічынь (арт. 23.88 КаАП). Змены ўступяць у сілу праз паўгады пасля апублікавання. 

Нагадаем, артыкул 193.1 быў унесены ў Крымінальны кодэкс у 2005 годзе і прадугледжваў пакаранне ад арышту да пазбаўлення волі на тэрмін да двух гадоў.

Размова пра адмену гэтага сумнавядомага артыкула вялася даўно. Гэтага патрабавалі і міжнародныя арганізацыі, і праваабаронцы. 

За час дзеяння артыкула па ім было асуджана 17 чалавек. Аднымі з першых, хто рэальна пацярпеў за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі сталі сябры незарэгістраванага грамадскага аб’яднання «Партнёрства» Цімафей Дранчук, Мікалай Астрэйка, Аляксандр Шалайка, Эніра Браніцкая - іх асудзілі да розных тэрмінаў пазбаўлення волі па арт 193.1 Крымінальнага кодэксу. 

Затым пад пераслед патрапілі актывісты «Маладога фронту». У 2006 годзе Эдуард Зелянкоў са Жлобіна быў аштрафаваны, а Зміцер Дашкевіч асуджаны на паўтара года пазбаўлення волі.

А 16 лютага 2011 г. старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесю Бяляцкаму было вынесена афіцыйнае папярэджанне аб недапушчальнасці парушэння закона за подпісам намесніка Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь М.І. Кукліса. У папярэджанні сцвярджалася, што дзеянні А. Бяляцкага ад імя праваабарончай арганізацыі “Вясна”, якая не прайшла дзяржаўнай рэгістрацыі, супярэчыць заканадаўству Рэспублікі Беларусь. 

Асамблея НДА Беларусі ў 2009 годзе ініцыявала правядзенне кампаніі «Стоп 193.1!», у межах якой адбылося некалькі запамінальных акцый, адна з якіх “Дзеды Марозы” супраць 193 артыкула Крымінальнага Кодэксу.


Чытайце таксама: 

Артыкул 193.1: што было, што ёсць, што будзе?

"Выключэнне артыкула 193.1 — недастатковы крок"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства