viasna on patreon

"Дар ў цябе ёсць, але, здаецца, ты чагосьці чакаеш", або Як стаць валанцёрам "Вясны"

2019 2019-01-18T17:03:02+0300 2019-01-18T17:04:35+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/vs_2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Што такое Валанцёрская служба "Вясны", якіх прынцыпаў прытрымліваюцца валанцёры і як стаць часткай каманды расказваем ў прававым лікбезе ад "Вясны".

Хто такія валанцёры “Вясны”?

Валанцёры "Вясны" - як правіла, маладыя актыўныя, ініцыятыўныя, прагрэсіўныя людзі, якім цікавая сфера абароны правоў чалавека і якія прытрымліваюцца пэўных прынцыпаў у сваёй дзейнасці.

Ніякіх абмежаванняў, як то па ўзросту, полу, расы, колеру скуры, мовы, рэлігіі, палітычных ці іншых перакананняў, нацыянальнага або сацыяльнага паходжання, сэксуальнай арыентацыі, каб стаць валанцёрам - няма!

Якіх прынцыпаў прытрымліваюцца валанцёры?

Валанцёры "Вясны" прытрымліваюцца наступных прынцыпаў:

  • прыхільнасць канцэпцыі правоў чалавека;
  • добраахвотнасць;
  • адмова ад гвалтоўных дзеянняў;
  • прававая прынцыповасць;
  • адмова ад дыскрымінацыйных падыходаў;
  • салідарнасць і адказнасць.

Чым яны займаюцца?

Валанцёры "Вясны" могуць выбраць любы з кірунку, які ім цікавы, або прапанаваць свае варыянты актыўнасці.

Як правіла, у Службе вы зможаце:

  • удзельнічаць у грамадскіх назіраннях за масавымі мерапрыемствамі (мітынгі, шэсці, пікетаванні і інш.), судовымі працэсамі (адміністрацыйныя, крымінальныя і грамадзянскія справы), правядзеннем выбараў у Беларусі і іншых краінах;
  • дапамагаць у арганізацыі розных адукацыйных і асветніцкіх мерапрыемстваў: кінапаказы, дыскусіі, круглыя ​​сталы, напісанне лістоў салідарнасці і інш.;
  • удзельнічаць у распрацоўцы крэатыўных ідэй па тэматычных напрамках;
  • дапамагаць у працы грамадскай прыёмнай «Вясны»: пісаць скаргі, звароты і г.д.;
  • спрабаваць сябе ў журналісцкай і дызайнерскай працы па стварэнні унікальных матэрыялаў;
  • браць тэхнічную працу ў офісе.

Таксама можна рэалізаваць свае ідэі разам з іншымі валанцёрамі!

Якія перавагі валанцёрства ў "Вясне"?

Для валанцёраў "Вясны" прадугледжаныя ўнутраныя адукацыйныя мерапрыемствы і вясёлыя тусоўкі, а таксама міжнародныя паездкі і азнаямленчыя візіты ў іншыя краіны.

Якія узнагароды ўжо атрымалі?

У 2016 годзе Валанцёрская служба "Вясны" стала лаўрэатам Моладзевай прэміі Rada Awards'16 ў намінацыі «Маладыя людзі ў справе абароны правоў чалавека».

Службу таксама адзначылі і прэміяй "Зрабілі" у намінацыі "Падзея 2017 года".

Колькі яшчэ ўзнагарод і грамадскага прызнання за актыўную дзейнасць у сферы абароны правоў чалавека чакае наперадзе - пакажа час!

Ці бяспечна быць валанцёрам?

Наколькі бяспечна быць валанцёрам "Вясны" кожны вырашае для сябе самастойна, але трэба ўлічваць, што ў апошнія гады, напрыклад, увага да назіральнікаў ўзмацнілася.

Так, у 2017 годзе падчас інструктажу перад выхадам на назіранне ў офіс ПЦ "Вясна" ўварваўся нарад АМАПа, усіх прысутных паклалі тварам у падлогу, а пасля адвезлі ў РУУС Першамайскага раёна, дзе пратрымалі да вечара, сарваўшы тым самым назіранне.

Таксама, 25 траўня 2018 года перад самым назіраннем шасцёра валанцёраў было затрымана і дастаўлена ў РУУС Савецкага раёна Мінску. Праз шэсць гадзінаў назіральнікаў адпусцілі, склаўшы пратаколы за нібыта ўдзел у «несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве». Аднак, пазней справы былі спыненыя па заканчэнні тэрміну прыцягнення да адміністрацыйнай адказнасці.

Алексей Тарасов задерживает наблюдателей. Фото Екатерины Бахваловой, Белсат

Аднак варта адзначыць, што ўсе гэтыя жыццёвыя перашкоды толькі яшчэ мацней аб'ядноўваюць каманду валанцёраў "Вясны".

Навошта мне наогул гэта трэба?

Калі вы хочаце авантурызму, атрымаць незабыўны валанцёрскі вопыт, навучыцца чамусьці новаму, замацаваць свае ўменні і навыкі па розных напрамках, уключыцца ў абарону правоў чалавека і адстойванне грамадскіх інтарэсаў, папрацаваць у камандзе аднадумцаў - то не праходзьце міма, прыходзьце ў Валанцёрскую службу.

Калі вас турбуе тое, што адбываецца вакол, і вы гатовы ўнесці свой уклад у паляпшэнне жыцця ў краіне - далучайцеся!

Зацікавілі! Як далучыцца?

Далучыцца да Валанцёрскай службы "Вясны" проста. Дастаткова запоўніць анкету і пачакаць, пакуль з вамі выйдуць на сувязь.

Таксама можна прыходзіць на любыя мерапрыемствы, якія праводзіць Служба ў вашым горадзе, і далучацца да групаў у сацыяльных сетках: Укантакце і Фэйсбуку.

Калі ў вас засталіся пытанні, пішыце на пошту "Вясны" - viasna@spring96.org 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства