viasna on patreon

#БезПраваНаРасправу: Замест расследавання збіцця актрысы – хлусня і цынізм

2019 2019-01-23T10:58:12+0300 2019-01-23T11:22:33+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/sakalouskaja-13.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Святлана Сакалоўская. Фота: ПЦ "Вясна".

Святлана Сакалоўская. Фота: ПЦ "Вясна".

Праваабарончы цэнтр "Вясна" прадстаўляе чарговую гісторыю ў межах мультымедыйнага праекта #БезПраваНаРасправу, прысвечанага выяўленню выпадкаў катаванняў і іншых жорсткіх, бесчалавечных ці прыніжаючых годнасць відаў абыходжання і пакарання з боку органаў улады і іншых дзяржаўных структур.

Ноччу 1 студзеня 2018 года Святлана Сакалоўская ў прыўзнятым настроі і з сябрамі па традыцыі прыйшла на навагоднюю ёлку да Чыжоўка-арэны, дзе ў гэты час праходзіў святочны канцэрт. Ад той трагічнай ночы прайшоў ужо год, але гісторыя мінскай актрысы, якая тады абляцела ўсе беларускія СМІ, ніяк не можа прыйсці да свайго лагічнага завяршэння.

Справа ў тым, што супрацоўнікі міліцыі затрымалі яе сяброўку і хлопца. Жадаючы разабрацца ў сітуацыі Святлана падбегла да аўтобуса, але раптам адзін з супрацоўнікаў міліцыі рэзка ляпнуў дзверцамі аўтобуса, спецыяльна, каб ударыць па руцэ. А затым яна атрымала моцны ўдар па галаве дубінкай і ўпала, страціўшы прытомнасць. У бальніцы хуткай дапамогі канстатавалі закрытую чэрапна-мазгавую траўму, страсенне галаўнога мозгу і удар кісці рукі.

І дагэтуль, ні Сакалоўскай, ні яе адвакату ў Следчым камітэце не дазваляюць азнаёміцца з матэрыяламі праверкі па факце збіцця.

Чытайце гісторыю Святланы Сакалоўскай цалкам

Калі вы ці вашы блізкія патрапілі ў сітуацыі, у якіх супрацоўнікі органаў МУС дзейнічалі з перавышэннем сваіх паўнамоцтваў, паведамляйце пра такія выпадкі ў Праваабарончы цэнтр "Вясна" па тэлефоне: +375 29 8413981 або па пошце: viasna@spring96.org

Інфармацыя ў сацыяльных сетках па хэш-тэгу: #БезПраваНаРасправу

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства