viasna on patreon

Берасцейцы дамагаюцца паляпшэння сітуацыі з правядзеннем масавых мерапрыемстваў Дакумент

2019 2019-01-25T08:19:48+0300 2019-01-25T08:28:52+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/vialichkin2018.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Уладзімір Вялічкін. Фота - "Радыё Рацыя"

Уладзімір Вялічкін. Фота - "Радыё Рацыя"

"У бліжэйшы час Берасцейскім гарвыканкамам будзе прынятае новае рашэнне “Аб масавых мерапрыемствах у горадзе Брэсце”,  –  гаворыцца ў адказе гарвыканкама на адмысловы зварот грамадзян.

"Берасцейская Вясна" нагадвае, 29 снежня група грамадзян перадала ў гарвыканкам калектыўны зварот з патрабаваннем унесці наступныя змены ў рашэнне Брэсцкага гарвыканкама ад 30.06.2011 №1210 (са зменамі ад 11.01.2014 рашэння № 51) "Аб масавых мерапрыемстваў у горадзе Брэсце".

Берасцейцы выказалі дзве прапановы:

  • Масавыя мерапрыемствы могуць быць праведзеныя ў любых прыдатных для гэтай мэты месцах, за выключэннем месцаў, названых у частцы трэцяй арт.9 Закона Рэспублікі Беларусь "Аб масавых мерапрыемствах у Рэспублікі Беларусь», а таксама у п. 3 рашэння Брэсцкага гарвыканкама ад 30.06.2011 №1210 (са зменамі ад 11.01.2014 рашэння № 51) "Аб масавых мерапрыемстваў у горадзе Брэсце".
  • Адмяніць патрабаванне аб абавязковым заключэнні арганізатарамі мерапрыемстваў дамоў на уборку тэрыторыі і аказанне медыцынскай дапамогі пры правядзенні масавых мерыпрыемстваў, калі арганізацыя масавага мерыпрыемства ажыццяўляецца без удзелу органаў улады

 

“Брэсцкі гарвыканкам дзякуе заяўнікам “за актыўную грамадзянскую пазыцыю і прымае да ведама патрабаванні, выкладзеныя ў звароце” і інфармуе, што ў новым рашэнні “будзе здзейснены шэраг змяненняў... З новай рэдакцыяй нарматыўнага дакумента можна будзе азнаёміцца пасля яго прыняцця на афіцыйным сайце Брэсцкага гарадскога выканаўчага камітэта ў рубрыцы “Афіцыйныя дакументы” - “Афіцыйныя дакументы Брэсцкага гарвыканкама”, - цытуе заяўнік Уладзімір Вялічкін, на чыё імя прыйшоў адказ гарвыканкама за подпісам намесніка старшыні гарвыканкама А.А. Філановіча.

“Хацелася б пабачыць, ці ўлічаныя прапановы берасцейцаў у новым рашэнні. Пакуль новай версіі рашэння на сайце гарвыканкама мы не знайшлі”, - кажа Ўладзімір Вялічкін.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства