Абмеркаванне зменаў у Закон аб масавых мерапрыемствах: крок наперад ці…
Грамадска-палітычных актывістаў, палітыкаў, праваабаронцаў і журналістаў запрашаюць прыняць удзел у абмеркаванне зменаў у Закон аб масавых мерапрыемствах. Мерапрыемства адбудзецца ў панядзелак, 28 студзеня на пляцоўцы “Тэрыторыя правоў”.
Змены ў закон аб масавых мерапрыемствах уступаюць у моц з 26 студзеня 2019 года. Адно з новаўвядзенняў –уводзіцца паведамляльны прынцып, але толькі ў вызначаных месцах для правядзення масавых мерапрыемствах.
Разам з экспертамі Валянцінам Стэфановічам (ПЦ “Вясна”) і Зміцерам Чарных (Беларускі Хельсінскі камітэт), а таксама з удзелам праваабаронцаў з іншых рэгіёнаў пройдзе дыскусія аб тым, ці насамрэч будзе палепшаны доступ да права на мірныя сходы і якія "падводныя камяні" могут нападкаць арганізатараў пікетаў і мітынгаў.
На “Тэрыторыі правоў” будзе разгорнута фотавыстава, якая ілюструе праблематыку сталых месцаў для масавых мерапрыемстваў - стадыены, паркі на ўскрайках гарадоў і іншыя не вельмі прыдатныя месцы.
Запрашаем журналістаў, грамадска-палітычных актывістаў, праваабаронцаў!
Час: 28 студзненя ў 14-00
Месца: вул. Ложынская, 16, памяшканне 404. (ст. метро "Уручча")