viasna on patreon

Адміністрацыйны пераслед у студзені: больш за ўсіх пакутуюць журналісты

2019 2019-02-01T11:58:24+0300 2019-05-02T11:43:07+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/liauchuk-harytonava_s.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алесь Ляўчук і Мілана Харытонава. Фота Радыё Свабода.

Алесь Ляўчук і Мілана Харытонава. Фота Радыё Свабода.

Студзень выдаўся адносна спакойным месяцам у плане сацыяльна-грамадскай актыўнасці. Тым не меней, і ў новым годзе не спыняецца канвеер спагнання штрафаў з журналістаў па надуманых, але «абкатаных» судамі падставах.

Журналістаў вінавацяць у супрацоўніцтве з замежнымі СМІ, незаконным вырабе і распаўсюдзе прадукцыі СМІ і абкладваюць за гэта непад'ёмнымі штрафамі па артыкула 22.9 КаАП. У студзені праваабаронцы зафіксавалі 8 судовых працэсаў над журналістамі па гэтым артыкуле.

Шэсць чалавек былі пакараныя за ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах па арт 23.34 КаАП.

Варта адзначыць, што ўзрастае колькасць пакараных па артыкуле 17.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў). У студзені адбыліся тры суды “за экстрэмізм”, і складзены яшчэ адзін, ужо трэці пратакол у дачыненні да журналіста Мікалая Дзядка (суд мусіць адбыцца ў лютым).

Геаграфічна найбольшая колькасць выпадкаў палітычна матываванага судовага пераследу зафіксаваная ў Мінску і Мінскай вобласці (20 судовых працэсаў), і ў Берасці (5 судоў). Таксама праваабаронцамі за студзень зафіксавана 8 выпадкаў адвольных затрыманняў.

Больш падрабязна - у "Базе дадзеных адміністрацыйнага пераследу".


Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства