viasna on patreon

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя Аўдыё

2019 2019-02-05T10:53:39+0300 2019-02-19T16:38:48+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/spring.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 21:05 (паўтор у суботу ў 8:05) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” - праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека ў Беларусі.

Анонс выпуска:

“Каментар”: У Гародні мінулы тыдзень ізноў адзначыўся шэрагам судоў над журналістамі і грамадскімі актывістамі. Так, за рэкламу турыстычнага патэнцыялу Гародні журналісты-фрылансеры Алесь Кіркевіч і Алесь Дзянісаў артымалі вялікія штраф, а актывіст Мікола Салянік абскарджваў у абласным судзе адміністрацыйнае пакаранне за акцыю памяці ў Свіслачы.

Падзея”: У Мінску на праваабарончай пляцоўцы “Тэрыторыя правоў” 29 студзеня пісьменнік, палітык і былы палітвязень Павел Севярынец прэзентаваў зборнік сваіх апавяданняў “Каменнае сэрца”, які стаў шостай кнігай з серыі “Беларуская турэмная літаратура”. Падчас сваёй прамовы Павел Севярынец падкрэсліў, што гэты зборнік уключае ў сябе яго найлепшыя турэмныя творы, і распавёў, чаму гэты зборнік называеца менавіта так.

“Асоба”: Украінскі экалагічны эксперт, прадстаўнік арганізацыі «Экалогія - правы чалавека» Аляксей Васілюк. Ён распавядае, чаму ва Украіне моцна занепакоеныя праблемай светлагорскага заводу беленай цэлюлозы ды ўвогуле станам экалогіі Беларусі, а таксама даў парады наконт таго, як дзейнічаць беларускім актывістам для вырашэння экалагічных праблем.

У музычных паўзах – кампазіцыі ў выкананні ўкраінскага гурта “Скрябін”.

https://spring96.org./wp-content/uploads/2014/07/2019-02-05_Nasta_VIASNA_AN.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства