viasna on patreon

Вользе Нікалайчык удалося "адбіць" прымусовы збор

2019 2019-02-06T10:46:21+0300 2019-02-20T13:05:28+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/kurapaty-nikalajchyk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Вольга Нікалайчык на абароне Курапат. Фота: Радыё Рацыя

Вольга Нікалайчык на абароне Курапат. Фота: Радыё Рацыя

Актывістка Вольга Нікалайчык ў пачатку кастрычніка мінулага года атрымала ад суда Першамайскага раёна вялікі штраф (980 рублёў) за ўдзел у акцыі 9 верасня ў Курапатах. Праз месяц яна аплаціла штраф цалкам і адправіла квітанцыю аб аплаце ў суд.

Здавалася б, на гэтым усё павінна было скончыцца, але не тут-та было. У пачатку студзеня новага года актывістка атрымала ад судовага выканаўцы А. Сцепанюк пастанову аб спагнанні з яе прымусовага збору ў памеры 98 рублёў, а таксама позву ў суд на разгляд справы аб часовым абмежаванні для яе на выезд з Беларусі.

З дапамогай праваабаронцаў «Вясны» Вольга Нікалайчык вырашыла абскардзіць незаконна накладзеную судовым выканаўцам санкцыю ў аддзел прымусовага выканання Першамайскага раёна. У выніку начальнік аддзела А. Кравец вырашыў задаволіць скаргу Нікалайчык і адмяніць накладзены на яе прымусовы збор (98 рублёў).


  Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства