viasna on patreon

Справа Золатавай у руках суддзі Петраша. Хто ён такі?

2019 2019-02-12T08:41:51+0300 2019-02-20T13:12:32+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/petrash-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Суддзя Аляксандр Петраш. Фота Сяргея Балая.

Суддзя Аляксандр Петраш. Фота Сяргея Балая.

Разгляд крымінальнай справы па абвінавачванні галоўнага рэдактара TUT.BY Марыны Золатавай пачынаецца 12 лютага ў памяшканні суду Маскоўскага раёна Мінска, хаця і судом Заводскага раёна. Такая сітуацыя паўстала з-за адсутнасці ў Заводскім судзе прасторнай залі для вядзення працэсу.

Марыну Золатаву вінавацяць па ч. 2 арт. 425 Крымінальнага кодэкса (бяздзейнасць службовай асобы). Ёй можа пагражаць альбо вялікі  штраф, альбо пазбаўленне волі да 5 гадоў.

Нагадаем, Марына Золатава засталася адзінай абвінавачванай па «справе БелТА», астатнія фігуранты — 14 супрацоўнікаў розных СМІ — былі вызваленыя ад крымінальнай адказнасці з прыцягненнем да адміністрацыйнай. Акрамя штрафаў журналісты былі абавязаны кампенсаваць прад’яўленую шкоду. Сумы розныя — ад 3 да 17 тысяч рублёў.

Справу Золатавай будзе весці суддзя Аляксандр Петраш, які неаднаразова выносіў палітычна матываваныя адміністрацыйныя пастановы вядомым палітыкам, грамадскім дзеячам і актывістам.

Нагадаем, што прозвішча суддзі Заводскага раёна Мінска Аляксандра Петраша ўнесена ў Рэестр асоб, якія маюць дачыненне да палітычна матываванага пераследу.
Сярод тых, каго ён напрацягу апошніх пяці гадоў за ўдзел у акцыях пратэсту садзіў на суткі і караў рублём – Анатоль Лябедзька, Мікалай Статкевіч, Яўген Афнагель, Ніна Багінская, Максім Вінярскі, Павел Вінаградаў, Вячаслаў Касінераў, Алесь Макаеў і шмат іншых….

Улюбёныя артыкулы суддзі Аляксандра Петраша - удзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах, непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі і дробнае хуліганства.


  Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства