viasna on patreon

Людміла Кучура: "Суд заўсёды будзе на баку дзяржавы"

2019 2019-02-12T12:56:15+0300 2019-02-12T12:56:15+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/kuchura-svaboda.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Людміла Кучура. Фота: svaboda.org

Людміла Кучура. Фота: svaboda.org

Як паведаміла ПЦ "Вясна" Людміла Кучура, 5 і 8 лютага ў судзе Кастрычніцкага раёна г. Магілёва былі разгледжаныя скаргі яе асуджанага мужа Пятра Кучуры аб накладанні дысцыплінарных спагнанняў адміністрацыяй папраўчай калоніі №15.

Адно спагнанне было вынесена асуджанаму нібыта за тое, што ён выкарыстаў нецэнзурны выраз у адрас супрацоўніка калоніі, за што 11 студзеня быў змешчаны ў ПКТ на тры месяцы. Другое - за не выцерты пыл на паліцы ў камеры ШІЗА.

Справу разглядала суддзя Маргарыта Ларыёнава. Сведкай у суд быў выкліканы сам начальнік калоніі Аляксей Лазарэнка, а таксама іншыя прадстаўнікі адміністрацыі і супрацоўнікі ПК-15. З боку заяўніка сведкам выступіў сын Пятра Кучура - Канстанцін.

У суд Пётр Кучура дастаўлены не быў, хоць і накіроўваў адпаведнае хадайніцтва 1 лютага. Аднак, адзін з супрацоўнікаў калоніі, які прысутнічаў у судзе, заявіў, што нібыта ніякіх адпраўленняў ад асуджанага ў гэты перыяд не было зарэгістравана і адпраўлена. І толькі 6 лютага - на наступны дзень пасля пачатку працэсу - у суд паступіў ліст з хадайніцтвам, які быў па нейкай прычыне адпраўлены звычайнай поштай, а не спецыяльнай.

Людміла Кучура лічыць, што гэта невыпадкова: адміністрацыя калоніі мабыць хацела, каб суд прайшоў хутка і ціха, без сведак і хадайніцтваў. Але гэтага не здарылася.

Таксама ў судзе былі заяўленыя хадайніцтвы аб выкліку сведак, на прадастаўленне адміністрацыяй аўдыё- і відэазапісаў, а таксама хадайніцтва аб удзеле Людмілы Кучура ў судовым працэсе ў якасці прадстаўніка заяўніка.

Аднак, замест аўдыё і відэазапісаў ў суд былі прадастаўленыя толькі копіі фатаграфіі без якіх-небудзь выходных дадзеных, на якіх складана разабраць, дзе менавіта быў выяўлены пыл.

kopia_foto.jpg
Копія фатаграфіі паліц у ШІЗА, на якіх нібыта не прыбраны пыл

Па словах аднаго з супрацоўнікаў калоніі відэазапіс сапраўды вёўся, аднак відэафайлы ў папраўчай установе захоўваюцца толькі на працягу трох дзён, а затым знішчаюцца.

Людміла Кучура змагла быць прадстаўніком свайго мужа і абараняць яго правы толькі на другім судовым паседжанні - 8 лютага.

У зале суда прысутнічаў таксама і член Грамадскай назіральнай камісіі па Магілёўскай вобласці Барыс Бухель.

Людміла Кучура адзначае, што начальнік калоніі пры дачы паказанняў адмовіўся паведамляць суду дату свайго нараджэння, адказваць на яе пытанні як прадстаўніка мужа, а таксама сцвярджаў, што Пётр Кучура пастаянна выкарыстоўвае нецэнзурную лаянку ў прысутнасці супрацоўнікаў калоніі і нават на прыёме ў яго асабістым кабінеце.

Жонка асуджанага здзіўляецца такім сведчанням А. Лазарэнкі: калі, на яго думку, Пётр Кучура пастаянна лаецца матам, чаму спагнанне было вынесена толькі цяпер?

Суд, заслухаўшы довады бакоў і вывучыўшы матэрыялы справы, прыйшоў да высновы, што спагнанні былі вынесеныя правамерна, і скаргу Пятра Кучура не задаволіў.

"Ніколі суд не будзе аб'ектыўна разглядаць скаргі на спагнанні, заўсёды будзе на баку дзяржавы", - перакананая Людміла Кучура.

Таксама на судзе 8 лютага начальнік калоніі паведаміў, што ў гэты ж дзень у дачыненні да асуджанага было вынесенае яшчэ адно спагнанне нібыта за тое, што Пётр Кучура патрабаваў інфармацыю ад іншага асуджанага аб парушэннях правоў у калоніі. І гэта пры тым, што ён утрымліваецца ў ПКТ адзін.

"Я думаю, гэта помста за тое, што начальніку прыйшлося прыйсці ў суд", - адзначае Людміла Міхайлаўна.

Жанчына задаецца слушным пытаннем:

"Як жа адміністрацыя калонія можа ставіць на шлях выпраўлення асуджаных, калі паводзіны іх саміх не толькі здзіўляюць, але і абураюць?"

12 лютага Людміла Кучура пабывала на прыёме ў начальніка ДВП Алега Маткіна, якому перадала скаргу на паводзіны начальніка ПК-15 падчас судовага працэсу, а таксама прасіла прадаставіць арыгінал фатаграфіі паліц ў камеры СІЗА і правесці праверку з нагоды знішчэння доказаў - запісаў з відэакамеры.

Цяпер яна плануе азнаёміцца ​​з пратаколам судовага паседжання.

Таксама Пётр Кучура будзе абскарджваць у суд усе вынесеныя ў дачыненні да яго спагнанні.

Нагадаем, надзвычайная сітуацыя склалася вакол Пятра Кучура пасля стварэння яго жонкай петыцыі за перадачу паўнамоцтваў Дэпартамента выканання пакаранняў Міністэрству юстыцыі. Асаблівую занепакоенасць у адміністрацыі калоніі выклікала тое, што такім чынам раскрылася інфармацыя пра катаванні і неаказанне медыцынскай дапамогі ў калоніі, якія прывялі да некалькіх смерцяў, у тым ліку і жонкі аднаго з асуджаных падчас працяглага спатканьня.


Чытайце таксама:

«Камуналка» за турэмную камеру амаль роўная «камуналцы» за трохпакаёвую кватэру ў Мінску

За што ж Пятра Кучуру пазбавілі спатканняў і змясцілі ў ПКТ?

Злыбеды Пятра Кучуры працягнуліся і ў новым годзе

Пераднавагодні «падарунак» ад ПК-15: Пятра Кучуру пазбавілі спаткання з жонкай

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства