viasna on patreon

Суд над Марынай Золатавай: дзень другі Фота Дапоўнена

2019 2019-02-13T10:10:37+0300 2019-02-13T17:00:47+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/_mg_4521.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Марына Золатава. Фота: ПЦ "Вясна".

Марына Золатава. Фота: ПЦ "Вясна".

У судзе Заводскага раёна Мінска працягваецца разгляд крымінальнай справы Марыны Золатавай, галоўнага рэдактара TUT.BY, якую вінавацяць у бяздзейнасці службовай асобы.

У першы дзень было агучанае абвінавачванне, дапытаныя прадстаўнікі тэлеграфнага агенцтва БеЛТА.


Падрабязна пра першы дзень судовага паседжання: Суд над Марынай Золатавай: дзень першы


 Другі дзень суда над Марынай Золатавай.

На судзе сёння прысутнічаюць больш за 60 чалавек: журналісты, праваабаронцы, грамадскія дзеячы. Маніторынг судовага паседжання вядзе ставршыня Праваабарончага цэнтра "Вясна" Алесь Бяляцкі. Перад пачаткам працэсу рэдактар  БелаПАН Таццяна Каравянкова падаравала Марыне Золатавай букет ружаў.

Другі дзень суда над Марынай Золатавай.

Суд дапытвае ў якасці сведкі Дзмітрыя Жука, галоўнага рэдактара газеты "СБ. Беларусь сегодня".

Ён кажа, што з платнай падпіскай на навіны БелТА ўзніклі праблемы і ў “СБ. Беларусь сегодня”. Журналісты з паролямі не маглі ўвайсці ў сістэму доступу. Яны звярнуліся ў Белту з просьбай вырашыць гэтую праблему. На рэдакцыю выдаваўся адзін пароль.

Пракурорка пытаецца: “Якія наступствы недоступу да БелТА  для рэдакцыі?

Жук: "Своечасовасць гублялася. Губляецца індэксацыя пошукавых сістэмаў, адпаведна губляецца рэкламу. У стужцы часам утрымліваецца службовая інфармацыя. Гэта падрыў аўтарытэту выдання".

Пракурорка пытаецца ў Жука, які раней кіраваў Белта: ці звяртаўся да іх TUT.BY з просьбай заключыць дамову?

Жук: “Напачатку была вусная дамова. Ведаю Золатаву ў сувязі з прафесійнай дзейнасцю, гадоў 10-15. Стаўлюся да яе роўна».

Ён таксама паведаміў, што асобны логін і пароль выдаваліся на адну юрыдычную асобу. 

Наступны сведка - першы намеснік дырэктара "СБ" Міхаіл Лябедзік.. Ён таксама распавядае пра прамлемы з аўтарызацыяй платнай сістэмы Белты. Ён пісаў лісты ў Белту з просьбай вырашыць праблему.

Пра грашовыя страты кажа, што яны раіліся з фінансістамі, які зыск выставіць: адзін несанкцыянаваны заход - плата за адну месячную падпіску на Белту.

Дапытваюць у якасці сведкі супрацоўніцу БелТА Галіну Праляскоўскую,  начальніцу аддзела па прававых пытаннях. Яна распавядае пра працэдуру заключэння дамоваў на аказанне інфармацыйных паслуг.

Дамова не ўключала пытанне пра выкарыстанне пароляў.

Другі дзень суда над Марынай Золатавай.

Сведка Кузняцова Алена. Працуе начальнікам сектара адміністравання сацсеткамі ў Белце. Яна забяспечвае доступ падпісчыкаў да інфармацыі і генеруе для іх паролі.  Кажа, што праверкі доступу да пароляў і логінаў праводзіліся летась пасля звароту ў БелТА  газеты "Рэспубліка".

Золатава пытаецца ў сведкі аб тым, што на папярэднім следзтве яна казала, што па распараджэнні кіраўніцтва яна прадстаўляла доступ арганізацыям без дамовы. Ці можа яна назваць такія арганізацыі? Кузьняцова адказвае, што гэта канфідэнцыйная інфармацыя. Начальнік цэнтра сувязі даваў ёй такія ўказанні. Золатава пытаецца,  як часта?

Сведка заяўляе, што гэта не мае адносінаў да справы. У 2018- м годзе яны ўвялі абмежаванне наведванняў на платную падпіску, бо даходзілі чуткі, што паролямі могуць карыстацца і іншыя, непадпісанты.

Сведкі, якія запрашаліся да абеду, дапытаныя. Працягваюцца даследванні пісьмовых матэрыялаў справы.

У судовым пасяджэнні абвешчаны перапынак да 14:15.

Алесь Бяляцкі і Марына Золатава пад час абедзнннага перапынку ў судзе.
Алесь Бяляцкі і Марына Золатава пад час абедзнннага перапынку ў судзе.

Пасля абедзеннага перапынку суд дапытвае ў якасці сведкі старшыню Белтэлерадыёкампаніі Івана Эйсманта.

Кажа што 1 раз для несанкцыянаванага ўваходу выкарыстоўваўся пароль Белтэлерадыёкампаніі. Тлумачыць, што шкоды вялікай яны не панеслі, але ўсё гэта непрыгожа. Прывёў прыклад: мы падпісаныя на падпіску Асашыэйтэд Прэс, і ўявіце што было бы, калі б хтосьці да іх увайшоў без іхняй згоды.

Марына Золатава: “У Белты 36 падпісчыкаў. Сувязі паміж падпіскай і рэйтынгам інтэрнэтвыданняў няма. Мы ўвогуле ўжо год адмовіліся ад матэрыялаў БелТА і наш рэйтынг ад гэтага не пацярпеў".

Наступны сведка – Наталля Галезнік. Працуе у ЗАТ БелКП (“Камсамолка”). Кажа, што супрацоўнікі мелі пароль. Была дамова з Белтай. Іхні пароль таксама выкарыстоўвалі без дазволу.

Пракурорка: “Якія наступствы негатыўнага характару выклікала выкарыстанне вашага паролю трэцімі асобамі?"

Гарэзнік: “Ніякіх”. Прыгадала адзін выпадак летась, калі яны не маглі ўвайсці ў Белту. Але незразумела з якіх прычынаў. Суддзя: ці паўплывала гэта на вашую работу. Гарэзнік: ніякім чынам.

Працягваецца даследванне пісьмовых матэрыялаў.


Пракурорка падчас вывучэння 22 тома назвала матэрыялы, якія выйшлі на TUT.BY раней, чым на БЕЛТА. Іх аказалася два:

  • "Ярмошына распавяла пра перспектыву правядзення рэферэндуму"
  • "Мінбудархітэктуры: пасля атрымання арэнднага жылля чаргу захаваецца толькі за шматдзетнымі".

Наступны сведка — Цімафей Барбацька (загадчык кафедры абароны інфармацыі БДУІР, доктар тэхнічных навук, прафесар). Ён выкліканы для таго, каб растлумачыў суды арганізацыйныя меры ў частцы абароны інфармацыі. Пракурорка задае адпаведныя пытанні па гэтай тэме.

Суд пачаў вывучаць 23 том крымінальнай справы. Усіх — 58. З гэтага тома стала вядома, што падчас следства даследавалася асабістая перапіска фігурантаў "справы БЕЛТА" па ключавых словах. Таксама была агучана інфармацыя аб канфіскаванай тэхніцы і аб выяўленай на ёй інфармацыі.

Суд абвесціў перапынак да 10:00 14 лютага.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства