viasna on patreon

Бяляцкі: Фінансавая дапамога Еўрасаюза не павінна быць безумоўнай

2019 2019-02-18T15:40:59+0300 2019-02-20T13:23:37+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/es_byalyacki.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алесь Бяляцкі, Гюнтэр Этынгер і прадстаўнікі ЕС у Беларусі на сустрэчы ў Мінску, 18 лютага 2019 году

Алесь Бяляцкі, Гюнтэр Этынгер і прадстаўнікі ЕС у Беларусі на сустрэчы ў Мінску, 18 лютага 2019 году

У панядзелак, 18 лютага, старшыня праваабарончай арганізацыі “Вясна” Алесь Бяляцкі сустрэўся з прадстаўніцтвам Еўрасаюза ў Беларусі і з еўрапейскім камісарам па бюджэту і чалавечых рэсурсах Гюнтэрам Этынгерам.

На сустрэчы абмеркавалі сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі, а таксама цяжкасці, якія беларускія ўлады ствараюць у працы грамадзянскіх арганізацый.

Як адзначыў праваабаронца Алесь Бяляцкі, любое фінансаванне мусіць абумоўліваецца пэўнымі ўмовамі.

“Фінансавая дапамога Еўрасаюза не павінна быць безумоўнай. Мы чакаем ад беларускіх уладаў сістэмных зменаў у сітуацыі з правамі чалавека, з дэмакратычнымі прынцыпамі ў Беларусі і справядлівым судом”, — падкрэсліў Алесь Бяляцкі.

Раніцай 18 лютага еўрапейскі камісар Гюнтэр Этынгер сустрэўся з прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, якія абмеркавалі фінансаванне праектаў па лініі «Ўсходняга партнэрства», якія тычацца і Беларусі, піша “Радыё Свабода”.


  Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства