viasna on patreon

Берасце: Актывістаў не пусцілі на арганізаваны прадпрыемствам Айпауэр прэс-тур

2019 2019-02-21T08:06:04+0300 2019-02-21T08:19:08+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/akb-press-tur-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Прэс-тур на прадпрыемстве Айпауэр. Фота: brestspring.com

Прэс-тур на прадпрыемстве Айпауэр. Фота: brestspring.com

На заводзе акумулятарных батарэй ООО Айпауэр, які ўжо год як з’яўляецца прычынай хваляванняў на Берасцейшчыне, 20 лютага быў арганізаваны прэс-тур для прадстаўнікоў СМІ.

На мерапрыемства, як паведамляе "Берасцейская Вясна",  былі запрошаныя журналісты дзяржаўных СМІ, а таксама TUT.BY і БелаПАН.

Скарыстаўшыся сітуацыяй, ініцыятыўная група і некалькі прадстаўнікоў незалежных СМІ і блогераў хацелі таксама трапіць на завод, каб задаць свае пытанні. Аднак ім адмовілі ў праходзе, патлумачаўшы, што іх няма ў спісе.

Прэс-тур на прадпрыемстве Айпауэр. Фота: brestspring.com

Прадстаўнік службы бяспекі запэўніў людзей, што абсталявання на заводзе новае, а іржа на іх – вынік транспартыроўкі іх у Беларусь на адкрытай платформе.

Аркуш з пытаннямі перадалі некаторым журналістам, каб яны іх задалі ад імя грамадства. З-за непагадзі актывісты вырашылі раз'ехацца, не дачакаўшыся канца прэс-туру.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства