viasna on patreon

Гарадзенскі праваабаронца поўны рашучасці дайсці да Вярхоўнага суда

2019 2019-02-21T12:03:53+0300 2019-02-21T15:01:28+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/sazonau-sud-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Суд над Віктарам Сазонавым у Свіслачы. Фота: ПЦ "Вясна".

Суд над Віктарам Сазонавым у Свіслачы. Фота: ПЦ "Вясна".

Гарадзенскі праваабаронца Віктар Сазонаў 20-га лютага падаў наглядную скаргу на імя старшыні Гродзенскага абласнога суда.

Віктар абскарджвае пастанову суддзі Гродзенскага абласнога суда, які 26 снежня 2018 года не задаволіў касацыйную скаргу праваабаронцы на пастанову аб прыцягненні яго да адміністрацыйнай адказнасці.

Справа супраць сябра Праваабарончага цэнтра "Вясна" Віктара Сазонава разглядалася ў судзе  Свіслацкага раёна 23 лістапада і тычылася яго ўдзелу ва ўшанаванні памяці паўстанцаў 1863-64-га гадоў, якое адбывалася ў Свіслачы ў кастрычніку мінулага году. Згодна з пастановай суда Сазонава абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве і пакаралі штрафам у памеры 15 базавых велічынь.

– Камандай гарадзенскіх праваабаронцаў прынятае рашэнне прайсці ўвесь мажлівы шлях абскарджвання рашэння Свіслацкага раённага суда, які як пад кальку выносіў прысуды ўсім прысутным на ўшанаванні памяці паўстанцаў 1863-64-га гадоў, якое адбывалася ў Свіслачы ў кастрычніку мінулага году. Я быў запрошаны туды як праваабаронца, каб прасачыць за дзеяннямі прысутных, і ўдзельнікаў і сілавікоў, і прааналізаваць у каго і якія былі правапарушэнні, калі такія былі ўвогуле, – каментуе зварот да старшыні Гарадзенскага абласнога суда праваабаронца.

“Гарадзенская Вясна” нагадвае, што ў гэты дзень у Свіслачы супрацоўнікі міліцыі нікога не папярэдзілі пра мажлівыя правапарушэнні і ўвогуле не перашкаджалі прысутным ускладваць кветкі да магіл і помнікаў беларускім нацыянальным героям і дзяліцца сваімі ўражаннямі паміж сабой. Аднак пазней на прысутных былі складзеныя пратаколы за парушэнне артыкула 23.34 (удзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве), і Свіслацкі раённы суд павыносіў удзельнікам урачыстага мерапрыемства адміністрацыйныя пастановы.


   Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства