viasna on patreon

Уладзімір Лабковіч пра інтэрнэт-відэабрыфінг Ярмошынай: Мы проста змарнавалі свой час

2019 2019-02-22T16:21:43+0300 2019-02-26T11:36:36+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/labkovich1611.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Уладзімір Лабковіч

Уладзімір Лабковіч

Каментуючы інтэрнэт-відэабрыфінг старшыні ЦВК Беларусі Лідзіі Ярмошынай, які адбыўся 22 лютага, каардынатар кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Уладзімір Лабковіч назваў яго марнатраўствам.

"Мне незразумелая мэта гэтага інтэрнэт-відэабрыфінгу, які сёння адбыўся і быў напярэдадні так шырока анансаваны. У выніку мы проста змарнавалі 40 хвілін свайго жыцця на рэканстатацыю той пустаты ўсіх выбараў, якія адбываюцца ў Беларусі", - адзначыў Лабковіч.

Лідзія Ярмошына сёння ўнесла інтрыгу і прапанавала правесці выбары ў нядзелю, 1 снежня 2019 года, пры гэтым не паведаміла, якія гэта будуць выбары.

“Мы спадзяемся, што інтрыга будзе раскрытая падчас штогадовага паслання кіраўніка дзяржавы, недзе ў красавіку", – дадала яна.

Уладзімір Лабковіч не хавае свайго расчаравання, калі кажа, што рашэнні аб тым, якія выбары знаходзяцца ў прававым полі, не вырашаюцца законам і Канстытуцыяй, а вырашаюцца палітычнымі меркаваннямі прэзідэнта Беларусі. Фактычна, тое заканадаўства, якое ёсць, у лепшым выпадку — будзе зманіпуляванае пад аднаасобнае рашэнне Аляксандра Лукашэнкі, у горшым — будзе парушанае.

"І другі важны момант, – адзначае Лабковіч,  ­– гэта тое, што выбары адбудуцца па звыклым сцэнары, па якому адбываліся і ўсе папярэднія выбары. І гэта значыць, што тыя рэкамендацыі першага парадку, якія выпрацоўваліся і выносіліся АБСЕ, а таксама намі, як незалежнымі назіральнікамі, знаходзяцца пад сталом у прэзідэнта, і яны не будуць нейкім шляхам імплементаваныя ў дзеючае заканадаўства. Адзіная навэла, якую нам Ярмошына сёння прадэманстравала, - гэта, канешне, “бліскучы прарыў у электроннай сферы”: тое, што на сайце Цэнтральнай выбарчай камісіі будуць электронныя мапы выбарчых акругоў. Гэта, безумоўна, шлях наперад у далейшым развіцці IT у нашай краіне".


   Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства