viasna on patreon

Сястра Барановіча: Спадзяюся, у турме да яго паставяцца больш чалавечна...

2019 2019-03-01T11:20:57+0300 2019-05-27T12:31:29+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/baranovich_natalia_viasna.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сястра Святаслава Барановіча Наталля. Фота: ПЦ "Вясна"

Сястра Святаслава Барановіча Наталля. Фота: ПЦ "Вясна"

Праваабаронцам "Вясны" стала вядома, што Святаслава Барановіча, асуджанага за тое, што ўдарыў супрацоўніка міліцыі ў цывільным на прыпынку грамадскага транспарту, 17 лютага перавялі ў турму г. Жодзіна для адбыцця застаўшагася тэрміна пакарання. Нагадаем, суд г. Наваполацка 15 лютага ў папраўчай калоніі №1 вырашыў перавесці Барановіча на турэмны рэжым адбыцця пакарання. Застаўшуюся частку тэрміна (1 год, 7 месяцаў і 6 дзён) Святаслаў Барановіч правядзе ў Жодзінскай турме.

Пра перавод Барановіча з калоніі ў турму не апавясцілі сястру. Хоць у мінулы раз начальнік Наваполацкай калоніі паведаміў блізкім сваякам Барановіча, што ён прыбыў туды для адбыцця пакарання.

Яго сястра Наталля распавяла "Вясне" аб тым, што ёй вядома пра стан брата:

«Можа, і да лепшага, што яго перавялі. Спадзяюся, у турме да яго паставяцца па-іншаму, больш чалавечна, чым у наваполацкай калоніі.

Як мне вядома, у Святаслава няма адчаю і безвыходнасці. Адвакату паведаміў, каб той прыязджаў, калі яму будзе зручна. Пры гэтым ён сказаў: «Мне важна, каб Вы глядзелі, каб я быў жывы і ня збіты».

З ліпеня месяца Святаслаў Барановіч прабыў у штрафным ізалятары каля 210 сутак. Два разы атрымаў напрамкі ў памяшканні камернага тыпу (ПКТ) на 3 месяцы. Пры такіх умовах зняволення яму забароненыя спаткання, пасылкі, лісты, карыстанне грашыма. Па словах сястры Наталлі, апошні ліст ад яго яна атрымала 20 ліпеня. Святаслаў Барановіч піша скаргі аб незаконнасці і несуразмернасцю дысцыплінарных спагнанняў сваім дзеянням.

«Яшчэ Святаслаў распавёў, што ў яго на этапе зніклі акуляры. Цяпер будзем думаць, як перадаць яму новыя... Гэта складана, таму што, пастаянна знаходзячыся ў ШІЗА, ён пазбаўлены права на пасылкі. Магчыма, атрымаецца перадаць медыцынскую пасылку, — распавядае сястра Святаслава. — У яго і так нізкі зрок, а калі будзе доўга хадзіць без акуляраў, то сітуацыя са здароўем яго вачэй можа сур'ёзна пагоршыцца».

Святаслаў Барановіч, 15 лютага 2019 года этапаваны ў турму № 8 г. Жодзіна

Адрас для ліставанняў: турма № 8,
вул. Савецкая, 22А, г. Жодзіна,
Мінская вобласць, 222160

Чытаць па тэме: "Хачу напісаць вязню!" Распавядаем, як гэта зрабіць


   Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства