viasna on patreon

Манстрацыя “За адмену ўсіх забаронаў і забарону ўсіх адменаў” пройдзе ў Мінску

2019 2019-03-04T15:55:49+0300 2019-03-04T16:09:56+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/29251161_969698679859712_371533129_o.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Назіральнікі ControlBY

Назіральнікі ControlBY

Валанцёры і валанцёркі “Вясны” выйдуць 6 сакавіка на пікет-манстрацыю “За адмену ўсіх забаронаў і забарону ўсіх адменаў” у сталічны парк Дружбы народаў.

Мерапрыемства пройдзе з 14 да 15 гадзінаў, у ім плануецца ўдзел да 10 чалавек.

Адпаведнае паведамленне аб правядзенні мірнага схода было дасланае ў Мінгарвыканкам яшчэ 16 лютага.

“Адной з мэтаў нашага пікета з'яўляецца праверка на практыцы так званага "паведамляльнага прынцыпа", што замацаваны ў Законе "Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліке Беларусь" і ўступіў у сілу з іншымі зменамі толькі 26 студзеня гэтага года.

Была праведзеная своеасаблівая латарэя, падчас якой усляпую была абраная пляцоўка ў Мінску, якая стане часовым прыстанкам для пікетоўцаў. І як вы можаце здагадацца - сам лёс накіраваў нас на Бангалор. Ну што ж - значыць так і будзе”, - адзначаецца ў суполцы валанцёраў і валанцёрак у Фэйсбуку.

Нагадаем, раней актывісты і актывісты Валанцёрскай службы "Вясны" прааналізавалі месцы, вызначаныя для мірных сходаў, і прыйшлі да высновы, што яны не надта прыдатныя для правядзення масавых мерапрыемстваў з кропкі гледжання іх дасяжнасці і публічнасці. 


*Манстрацыя – масавая мастацкая акцыя з лозунгамі і транспарантамі, якія прыцягваюць да сябе ўвагу перш за ўсё сваім вычварным абсурдам і гіпербалізацыяй.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства