viasna on patreon

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя Аўдыё

2019 2019-03-05T11:04:29+0300 2019-06-12T10:39:10+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/spring.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 21:05 (паўтор у суботу ў 8:05) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” - праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека ў Беларусі.

Анонс выпуска:

“Хроніка”: Новыя затрыманні пасля акцыі ў Мінску на Кастрычніцкай плошчы 26 лютага. Над часткай затрыманых актывістаў суды парйшлі толькі праз двое-трое сутак пасля затрыманняў; “Справа БелТА” завершылася: галоўная рэдактарка TUT.BY Марына Золатава прызнанаz вінаватай у тым, што не прадухіліла несанкцыянаваны доступ іншых супрацоўнікаў СМІ на платную стужку навінаў дзяржаўнага агенцтва БелТА; Чарговае нядзельнае “кармленне галубоў” у Брэсце не абыйшлося без затрыманняў. Перад пачаткам акцыі былі затрыманы журналісты-фрылансеры Алесь Ляўчук і Мілана Харытонава.

Падзея”: З 26 лютага па 1 сакавіка ў Брусэлі прайшоў 7-ы Сусветны кангрэс супраць смяротнага пакарання. Вялікае мерапрыемства сабрала каля 1500 актывістаў, палітыкаў, праваабаронцаў са ўсяго свету, якія ўжо дамагліся ці заараз змагаюцца за адмену смяротнага пакарання ва ўсіх краінах свету. На Кангрэсе, паміж іншага, не раз прагучала пра тое, што Беларусь – апошняя еўрапейская краіна, у якой дагэтуль існуе смяротнае пакаранне.

“Асоба”: Былы палітвязень Мікола Дзядок, які правёў пяць гадоў за кратамі і таму можна сказаць, што ён ведае беларускую турму знутры. Ён распавядае Радыё Рацыя ліставанне, падтрымку з волі, стан медычнага абслугоўвання і адчуванне часу ў беларускай турме.

У музычных паўзах – кампазіцыі ў выкананні гурта PAWA.

https://spring96.org./wp-content/uploads/2014/07/2019-03-05_Nasta_VIASNA_AN.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства