viasna on patreon

Праваабаронцы прэзентуюць агляд прававога становішча НДА і свабоды асацыяцыяў

2019 2019-03-12T16:20:31+0300 2019-03-14T13:41:01+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/msa.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Асамблея НДА і Цэнтар прававой трансфармацыі “Lawtrend” запрашаюць на прэзэнтацыю штогадовага агляду прававога становішча некамэрцыйных арганізацыяў і свабоды асацыяцыяў у Беларусі.

Падобнага кшталту агляды складаюцца арганізатарамі ад 2007 году і зьмяшчаюць аналіз зьменаў прававых умоваў і праваўжывальнай практыкі рэгуляваньня структураў грамадзянскай супольнасьці ў краіне (рамкавыя ўмовы стварэньня і рэгістрацыі арганізацыяў, статыстыка прыросту колькасьці НКА і практыка адмоваў у рэгістрацыі, зьмяненьні ўмоваў афармленьня ўнутраных і зьнешніх фінансавых паступленьняў, заканадаўчыя абмежаваньні дзейнасьці арганізацыяў ды інш.).

На прэзэнтацыі юрысты Вольга Смалянка і Юры Чавусаў дадуць ацэнку асноўным тэндэнцыям прававога рэгуляваньня і практыкі, якія назіраліся ў дачыненьні да няўрадавага сэктару цягам 2018 году і паспрабуюць даць прагноз разьвіцьця сытуацыі на бліжэйшую будучыню. 

Да ўдзелу ў імпрэзе запрашаюцца журналісты, праваабаронцы, прадстаўнікі грамадзкіх аб’яднаньняў, а таксама ўсе зацікаўленыя ў пытаньнях некамэрцыйнага права. 

Імпрэза пройдзе ў пятніцу 15 сакавіка а 16:30 у памяшканьні менскай пляцоўкі “Тэрыторыя правоў(вул. Ложынская 16, памяшканьне 404, гл. плян даезду па спасылцы).

Па заканчэньні прэзэнтацыі будзе нефармальны фуршэт. 


  Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства