viasna on patreon

Міліцыя сарвала лекцыю moloko plus у Мінску Дапоўнена

2019 2019-03-16T17:20:11+0300 2019-03-18T17:42:14+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/001_20.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёння ў Прэс-клубе на вул. Веры Харужай мела адбыцца лекцыя ад каманды расійскага альманаха Moloko plus "Прынцыпы працы small media", паведамляе "Новы час". Аднак на ўваходзе ў прэс-клуб наведвальнікаў чакалі людзі ў цывільным.

Як паведамілі НЧ наведвальнікі лекцыі, на ўваходзі ў будынак прэс-клубу стаялі супрацоўнікі Савецкага РУУС, якія перапісвалі дадзеныя ў людзей, якія хацелі трапіць на лекцыю і здымалі іх на відэакамеру.

Двух чалавек затрымалі: гэта самі лектары Павел Нікулін і Ян Патарскі. Іх павезлі ў Савецкі РУУС.

Таксама міліцыя канфіскавала ўсе часопісы moloko plus.

Лекцыю збіраліся наведаць каля 25-30 чалавек. Частка з іх, аднак, адмовілася даць міліцыянтам свае дадзеныя і не дала зняць сябе на відэа.

Па стане на 16.30 на вуліцы перад уваходам дагэтуль дзяжураць міліцыянты.

Праз некаторый час затрыманых адпусцілі, у дачыненні да іх распачатая адміністрацыйны працэс па арт. 17.11 КаАП (распаўсюд экстэмісцкіх матэрыялаў) і праводзіцца праверка.

Moloko plus — некамерцыйны альманах, прысвечаны праблемам гвалту. Са словаў рэдакыі, над ім працуюць прафесійныя журналісткі і журналісты, якія стаміліся ад цэнзуры і ангажаванай павесткі ў расійскіх федэральных медыях.

Ужо выйшлі тры нумары альманаху: "Тэрарызм", "Наркотыкі", і "Рэвалюцыя". Каманда працуе над чацвертым - "Патрыярхат".

На лекцыі ў Мінску рэдакцыя збіралася расказаць, як сабраць грошы на ўласны праект, арганізаваць працу ў гарызантальнай рэдакцыі і справіцца з юрыдычнымі, этычнымі і эканамічнымі праблемамі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства