Дзень Волі ў цэнтры Мінска забаранілі
https://spring96.org./be/news/92347
2019
2019-03-18T16:59:19+0300
2019-03-18T16:59:19+0300
2019-03-18T16:59:18+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/dv-2016-2.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мінгарвыканкам забараніў Арт Сядзібе і Партыі БНФ праводзіць Дзень Волі на пляцоўках каля Палацу спорту і на плошчы Свабоды, піша "Радыё Свабода".
Копію адказу Мінгарвыканкаму атрымаў старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў. Раней, 11 сакавіка, Мінгарвыканкам адмовіў заяўнікам у правядзенні Дня Волі на стадыёне «Дынама». Яны абгрунтавалі гэта падрыхтоўкай нацыянальнага алімпійскага стадыёна да правядзення ІІ Еўрапейскіх гульняў.
Арганізатары святкаванняў у Мінску прапанавалі паехаць на святкаванне Дня Волі ў Гродна, дзе дазволілі святочны мітынг і канцэрт 23 сакавіка.