viasna on patreon

Напярэдадні Дня Волі не пусцілі ў Беларусь нямецкага выкладчыка, які працаваў у Гродна 5 гадоў

2019 2019-03-23T19:24:35+0300 2019-03-23T19:30:10+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/andre_bohm_fb.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як паведамляе Hrodna.life, беларускія мытнікі 22 сакавіка не пусцілі ў краіну нямецкага выкладчыка Андрэ Бём. Ён ехаў разам з жонкай Аленай і дзецьмі з Украіны, дзе цяпер жыве і працуе.

Нямецкі выкладчык Андрэ Бём. Фота з «Фэйсбуку» навукоўца
Нямецкі выкладчык Андрэ Бём. Фота з «Фэйсбуку» навукоўца

Як напісала ў фэйсбуку яго жонка Алена, на беларускай мяжы іх не прапусцілі з-за знешняга выгляду пашпарта – ён быў падклеены. Пазней Андрэ напісаў у фэйсбуку, што яму забаранілі ўезд у Беларусь акурат напярэдадні святкавання Дня Волі ў Гродне. У Андрэ ёсць дзейсная беларуская віза да канца лета, але ён не ўпэўнены, ці будзе спрабаваць яшчэ раз трапіць у Беларусь.

Філолаг-славіст Андрэ Бём 10 гадоў працаваў у беларускіх універсітэтах па праграме акадэмічных абменаў: 5 год у БДУ і 5 год у ГрДУ. Цяпер з сям'ёй ён жыве ва Украіне, дзе і працуе. Разам з дзецьмі сям’я хацела, між іншым, наведаць бацькоў Алены, каб дзеткі пабачыліся з бабуляй і дзядулем.

У 2015 годзе Андрэ Бём разам з журналісткай БелаПАН Марынай Рахлей выдаў турыстычны даведнік па Беларусі “Weißrussland: Mit Minsk, Brest, Hrodna, Homel, Mahiljou und Vicebsk”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства