viasna on patreon

Мінск, Кіеўскі сквер: мітынг-канцэрт, дазволены ўладамі Дапоўнена

2019 2019-03-24T09:06:26+0300 2019-03-24T10:04:22+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/dv-2018-kiey.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Дзень Волі 2018 у Кіеўскім скверы.

Дзень Волі 2018 у Кіеўскім скверы.

У Кіеўскім скверы Мінска ў нядзелю 24 сакавіка адбудзецца святочны мітынг-канцэрт, прымеркаваны да 101-годдзя з дня абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі.

Арганізатарамі выступаюць Беларуская хрысціянская дэмакратыя, Рух “За Свабоду”, Аб’яднаная грамадзянская партыя і Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада).

Мерапрыемства дазволенае гарадскімі ўладамі.

"Жыве Беларусь!", ці Як схадзіць на мірную акцыю без наступстваў

Як прыняць удзел у масавым мерапрыемстве і пры гэтым не парушыць закон - у прававым лікбезе ад праваабаронцаў "Вясны".

Чакаюцца выступы гуртоў «Няхай», «КаS», «Водар», «Дай дарогу!», «Разбітае сэрца пацана» і «N.R.M».

Таксама запланаваныя фудкорт, рамесніцкія лаўкі, палітычны намётавы гарадок.

Пачатак у 13:00.

Як дабрацца?

 

Што будзе потым?

24 сакавіка ў кавярні «Грай» (вул. Інтэрнацыянальная, 33) пройдзе адукацыйна-культурная імпрэза «Школа БНР», прымеркаваная да ўгодкаў утварэння Беларускай Народнай Рэспублікі.

Уваход бясплатны, але трэба зарэгістравацца

Праграма:

15:00 Урок першы: лекцыя Сяргея Харэўскага «Віртуальны шпацыр па адрасах БНР»

16:30 Урок другі: лекцыя Андуся Унучака «Нашаніўскае адраджэнне - падмурак БНР»

18:00 Урок трэці: лекцыя Уладзіміра Ляхоўскага «Сімвалы БНР»

19:00 Урок музыкі: выступ NAKA, МУТНАЕВОКА,:B:N:

Падчас імпрэзы будуць адбывацца ўрокі малявання. Ілюстратарка Лізавета Ганчарова навучыць вас маляваць Пагоню — нацыянальны сімвал Беларусі.

Мерапрыемства бясплатнае, таму фінансава падтрымаць імпрэзу можна праз краўдфандынг, паведамляе "Наша Ніва".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства