viasna on patreon

Берасце: Супрацоўнікі міліцыі расшуквалі актывістаў напярэдадні Дня Волі

2019 2019-03-25T09:13:22+0300 2019-03-25T09:13:22+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/abliak-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алесь Абляк. Фота: "Берасцейская Вясна".

Алесь Абляк. Фота: "Берасцейская Вясна".

Напярэдадні Дня Волі супрацоўнікі міліцыі актыўна цікавіліся грамадскімі актывістамі. “Берасцейская Вясна” паведамляе, што напярэдадні гарадскія ўлады адмовілі мясцовым актывістам у правядзенні святочнага пікетавання з нагоды Дня Волі. Але некаторыя прадстаўнікі апазыцыі заявілі, што яны ўсё ж ускладуць у гэты дзень кветкі да помніка 1000-годдзя Берасця.

Мабыць таму участковы Селяйковіч расшукваў грамадзкага актывіста Алеся Абляка, каб ўручыць позву і запрасіць яго на 25 сакавіка на пастарунак ў якасці сведкі чамусці на 14 гадзін. Але Абляк выехаў да бацькоў у іншы горад.

А ў Бярозе супрацоўнікі міліцыі намагаліся папсаваць святочны настрой грамадскаму актывісту і блогеру Аляксандру Кабанаву, які днямі быў узнагароджаны нацыянальнай прэміяй у галіне абароны правоў чалавека імя Віктара Івашкевіча. Яны зладзілі ператрус у вёсцы Сошыша па месцы жыхарства блогера.


Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства