viasna on patreon

Мінгарвыканкам забараніў святкаваць Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі

2019 2019-03-26T09:27:45+0300 2019-03-26T09:27:45+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/adzinstva-3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Мінгарвыканкам забараніў правядзенне пікету, прымеркаванага да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі. Пікет, як паведамляе Прэс-служба аргкамітэта па стварэнні НБП ў Беларусі, планавалася правесці 30 сакавіка каля стэлы «Мінск - горад-герой», размешчанай на праспекце Пераможцаў. Ініцыятарам пікету выступіў Каардынацыйны Савет лева-патрыятычных сіл Беларусі "Адзінства".

Арганізатары мерапрыемства звярнуліся ў Адміністрацыю Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за растлумачэннем, чаму дзяржаўнае свята, усталяваны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, у азнаменаванне міжнародных дагавораў падпісаных Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь раптам апынуўся пад забаронай.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства