viasna on patreon

Дашкевіча аштрафавалі за выступ на Дзень Волі на 45 базавых Дапоўнена

2019 2019-03-26T16:09:00+0300 2019-03-26T18:05:42+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/daszk_d-2603.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Зміцер Дашкевіч. Фота з твітэра Антона Матолька

Зміцер Дашкевіч. Фота з твітэра Антона Матолька

Картка працэссу: 

Суд: Цэнтральнага раёна г. Мінска

Суддзя: Іван Касцян

Асоба, у дачыненні да якой вядзецца працэс: Зміцер Дашкевіч

Артыкул: ч. 2 арт. 23.34 КаАП (парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў)

Рашэнне: штраф 45 базавых велічыняў (1147,5 бел. руб.) 

Актывіста Змітра Дашкевіча прывезлі ў суд Цэнтральнага раёна. Пра гэта ў Фэйсбуку паведаміў фатограф Антон Матолька, піша euroradio.fm. Суд пачаўся ў 14.30. Суддзя — Іван Касцян. Судовы працэс праходзіць на беларускай мове па хадайніцтву Дашкевіча, які заявіў, што не разумее рускай мовы. 

Яго абвінавачваюць у парушэнні ч.2  арт. 23.34 КаАП Рэспублікі Беларусь (парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў). На судзе высветлілася, што яго судзяць за заклік прыйсці ў Курапаты на канцэрце 24 сакавіка: “Заклікаў грамадзян пайсці ў Курапаты, за што і быў затрыманы”. 

Суддзя Іван Касцян аштрафаваў Дзмітрыя Дашкевіча на 45 базавых велічыняў (1147,5 рублёў).

Нагадаем, Змітра Дашкевіча затрымалі на дазволеным мітынгу-канцэрце ў гонар Дня Волі 24 сакавіка ў Кіеўскім скверы сталіцы. Дашкевіч выступіў з рэзкай прамовай, пасля якой яго затрымалі людзі ў цывільным на вачах у дзяцей і цяжарнай жонкі.

Амаль двое сутак Дашкевіч прабыў у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на вул. Акрэсціна.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства