viasna on patreon

Берасце: як кармілі галубоў у нядзелю

2019 2019-04-01T08:20:00+0300 2019-04-01T15:27:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/berascie-2019-03-31-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Нядзельная акцыя ў Берасці 31 сакавіка. Фота: "Берасцейская Вясна".

Нядзельная акцыя ў Берасці 31 сакавіка. Фота: "Берасцейская Вясна".

Трэція выходныя запар на плошчы Леніна Берасця можна пабачыць дзяцей. Тут арганізоўваюцца разнастайныя мерапрыемствы, у тым ліку і для маленькіх берасцейцаў.

Па інфармацыі “Берасцейскай Вясны”, час гэтых мерапрыемстваў супадае з часам збору неабыякавых берасцейцаў, якія на знак нязгоды з будаўніцтвам завода АКБ кормяць галубоў.

Гэтым разам, 31 сакавіка, улады арганізавалі нейкі бадмінтон на плошчы. Жанчыны-пратэстоўцы сталага веку абурыліся паводзінамі некаторых дзетак-гульцоў, якіх нехта падбухторыў нагадаць ім, што карміцелі галубоў ім замінаюць.

У гэтую нядзелю людзей на плошчы сабралася болей, чым звычайна, прыкладна 250 чалавек. На пляцу працавала здымачная група тэлерадыёкампаніі Deutsche Welle. Прадстаўнік ініцыятыўнай групы Зміцер Бекалюк дае інтэрв'ю прадстаўнікам СМІ. Кажа, што завод пабудаваны па падложных дакумантах, між іншым аб гісторыі праблемы з заводам. Супрацоўнікі ў цывільным фільмуюць, што кажа актывіст.

Нядзельная акцыя ў Берасці 31 сакавіка. Фота:

Прысутныя берасцейцы выказваюць свае думкі.

“Мы прышлі супраць завода. Ён нам не патрэбны”, - кажа жанчына.

“Хопіць нам Чарнобыля, пасля такона досведу нельга дапускаць падобныя рэчы. Я ніколі не думала, што ў 21 стагоддзіможна апускацца да падобных дапатопных тэхналогій...”, - кажа іншая.

“Гэта наша мірная спакойная акцыя, мы верым у перамогу, працуем праз сеткі, распаўсюджваем інфармацыю, галоўнае гэта здароў’е нашых дзяцей. Канечне я баюся, могуць прыйсці, арыштаваць, нешта адабраць, але будучае нашых дзяцей важней...”, - адказвае адна з актывістак журналістам з Deutsche Welle.

Людзі у цывільным ловяць кожнае слова, дэманстратыўна запісваюць выступы на відэа. Супрацоўніцы выканкама таксама адсочваюць тое, што адбываецца.

З’явілася шмат балонікаў, на якіх напісана ”Жыць”. Некаторыя прыйшлі ў супрацьгазавых масках і марлевых павязках.

Нядзельная акцыя ў Берасці 31 сакавіка. Фота:

Па традыцыі, мітынгоўцы прайшліся маршам па вуліцы. Распачаўся марш. Мінакі жвава каментуюць, бо добра ведаюць, што тут адбываецца. Гэтым разам калона не спынілася каля кінатэатра, а дайшла да канца вуліцы Савецкай.

Малайцы, рабяты”, - выказваюць падтрымку некаторыя мінакі: “Мы б таксама далучыліся, але на працы папярэдзілі, што калі пабачаць - кантракт не працягнуць...

Затрыманняў удзельнікаў нядзельнага кармлення галубоў не зафіксавана.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства