viasna on patreon

Бронзавыя пудзілы не здаюцца? Фота

2019 2019-04-01T12:05:00+0300 2019-04-01T12:25:58+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/garadavy-01.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Помнік гарадавому ў Мінску. Фота: TUT.BY

Помнік гарадавому ў Мінску. Фота: TUT.BY

Як выглядае мінскі гарадавы на фоне сваіх расійскіх, і не толькі, калег па службе.

Дзяржава, якой па барабану памяць пра нацыянальных герояў, аддае перавагу помнікам царскаму гарадавому. Іх бронзавыя статуі пладзяцца штогод на постсавецкіх прасторах, і сёння з гэтых служакаў лёгка можна сабраць сапраўдны паліцэйскі ўчастак.

А ў камандзіры варта абраць піцерскага прыгажуна (першы злева), у якога, відаць, па фізкультуры было «выдатна». Астатнія двое па-свойму цікавыя, хаця і не служакі, а так, абы дзень да вечара… А адзін з іх, той што з Калугі, нават паспеў прыручыць пёсіка. Сюжэт, дарэчы, мінчукам вядомы.

Гарадавыяз расійскіх гарадах.

Наступны цягне на ролю піцерскага намесніка: падцягнуты і без бруха, хаця бачна, што хлопец без амбіцый.

 Помнік гарадавому.

Гэты – самы гаспадарлівы: і будку мае, і дроў крыху назапасіў.

А вось нейкі недарослы (у цэнтры) пачаў паволі акісляцца, яму тэрмінова патрэбны новы кіцель, а побач з ім – венгерскі мілы пузанчык (трэці ў шэрагу), якога турысты труць-націраюць дзе заўгодна, аднак жа ніхто іх за гэта не карае іх штрафамі альбо арыштам…  

Мірныя грамадзяне, як падказвае інтэрнет, крыўдзілі толькі аднаго, у Ніжнім Тагіле - не шкадуючы аблілі вясёленькай фарбай.

А вось гэта – гонар і святыня беларускай міліцыі: немалады, як і ўсе вышэйадзначаныя; па ўзросту цалкам мог стаяць маладым салдатам у сакавіку 1864 у ачапленні на Лукішскім пляцы ў Вільні. І скончыць мог у 1917 зусім нядобра.

Ды і  ў другім сваім жыцці хапіла яму ліха, чаго толькі не зведаў: і вяроўку на шыі, і вянок у нагах, і аплявуху ад «хулігана», і дзяўчына на яго замахнулася на днях….

Вось і даводзіцца ахоўваць гэты атавізм, аплочваць пры гэтым працу супрацоўнікаў міліцыі, фрахтаваць спецтранспарт, каб вазіць у суды “злачынцаў”, марнаваць час на пратаколы і пастановы… Во ўжо колькі пацярпела!

Вячаслаў Касінераў – за пятлю на шыю атрымаў штраф – 105 рублёў;

Навучэнец Арсеній – за поўху – выбачыўся за свой учынак на камеру;

Дзмітрый Завадскі – начапіў шалік на шыю – затрыманы, праведзена гутарка;

Антон (беспрытульны) -- начапіў ланцужок на шыю – адміністрацыйны арышт;

Дзмітрый Яфрэмаў – перфоманс з “вясёлкавай клумбай” – штраф 3 базавыя;

Вольга Рамашка – перфоманс з “вясёлкавай клумбай” – штраф 3 базавыя;

Андрэй Шаўлюга – журналіст, патрапіў пад гарачую руку – штраф 3 базавыя;

Арцём Касавараў – зрабіў фота – штраф 147 рублёў;

Аляксандра Самасюк – штурхнула скульптуру нагой – двое сутак у ізалятары, пратакол вярнулі на дапрацоўку.

Эх, арыгінальней трэба быць, не цягнуць, па прыкладзе расейскіх губерніяў, выдуманых персанажаў са звалкі гісторыі ў новы час. Ну ці ўжо крэатыўнага якога зваяць, каб без запазычанняў. Ці без сабачкі.

 

Фотападборка з адкрытых крыніц, сайтаў www.v-tagile.rukaluga24.tv, mir24.tv, tut.by, асабістых архіваў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства