viasna on patreon

Берасце: Затрыманы праціўнік завода АКБ, нібыта знайшлі патроны і выбухоўку Фота Дапоўнена

2019 2019-04-02T17:56:51+0300 2019-04-03T07:39:21+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/berasce-maisiuk-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Затрыманне аўтамабіля Матвея Майсюка каля Берасця. Фота: "Берасцейская Вясна".

Затрыманне аўтамабіля Матвея Майсюка каля Берасця. Фота: "Берасцейская Вясна".

На аўтадарозе, якая вядзе з Берасця ў Гершоны, супрацоўнікі ДАІ разам з людзьмі ў цывільным, гадзіну таму затрымалі аўтамабіль сябра ініцыятыўнай групы супраць будаўніцтва завода АКБ Маісея Мазько. Пры аглядзе аўтамабіля нібыта быў знойдзены падазроны пакунак.  Выклікалі аператыўную следчую групу. Чакаюць таксама і адваката.Пазней стала вядома, што гэта пакуначак паляўнічых патронаў. Блогер Сяргей Пятрухін піша ў фэйсбуку, што акрамя патронаў знойдзеныя рэчы, падобныя на выбухоўку і ўзрывальнікі.

"Папрасілі адкрыць капот, пасля агляду пад капотам пачалі правяраць рамяні бяспекі і папрасілі паказаць, што ў пакеце. Майсей узяў пакет і адразу ж зразумеў, што гэта не яго рэч. Ён патэлефанаваў сваім таварышам і сказаў, што ў яго аўто падкінулі пакет," - піша блогер.

Затрыманне аўтамабіля Матвея Майсюка каля Берасця.

На месцы здарэння знаходзіцца праваабаронца Уладзімір Вялічкін, які спрабуе высветліць сітуацыю. Ён схіляецца да думкі, што гэта звычайная правакацыя спецслужбоўцаў.

"Правераны і вядомы метад, патроны яшчэ Мікалаю Аўтуховічу падкідвалі, каб яго пасадзіць", - кажа праваабаронца.

 Затрыманне аўтамабіля Матвея Майсюка каля Берасця.

Відэа з месца здарэння Аляксандра Абляка - ТУТ.

Паводле інфармацыі праваабаронцы Рамана Кісляка, машына, на якой ехаў актывіст, належыць не Мазько, а кляштару, у якім ён працуе заўхозам. Пра гэта паведамляе "Брэсцкая газета".

Пазней стала вядама, што следчыя дзеянні завяршыліся каля апоўначы і Маісея Мазько даставілі ў Леніінскі РАУС Берасця. Разам з ім паехаў і адвакат.

Жыхар вёскі Тэльмы Брэсцкага раёна Майсей Мазько з'яўляецца ўдзельнікам ініцыятыўнай групы супраць будаўніцтва акумулятарнага завода пад Брэстам.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства